Раніцай 10 студзеня выратавальнікі выехалі па паведамленні пра пах гару ў другім пад’ездзе шматкватэрнага дома па вуліцы Бумажкова ў Петрыкаве.

Па прыбыцці было ўстаноўлена, што акно кватэры на трэцім паверсе цаглянага пяціпавярховага дома закуродымлена. Пасля ўскрыцця дзвярэй аднапакаёвай кватэры было выяўлена моцнае задымленне. Гаспадыня кватэры 1986 года нараджэння знаходзілася на ложку ў пакоі ў беспрытомнасці. Жанчыну перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду была канстатавана смерць. Пажар быў ліквідаваны. У выніку яго пашкоджана маёмасць у кухні, закуродымлены сцены кватэры. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Праверку праводзіць следчааператыўная група.

Пры пажары загінула жанчына

 

Валянціна ЯХНО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о