Раз на год Петрыкаў прымае гасцей, што з’яжджаюцца да нас на незвычайны творчы конкурс. Такі канцэрт не пакідае абыякавымі гледачоў, здзіўляе майстэрствам выканаўцаў, хоць часам глядзець на некаторыя нумары псіхалагічна складана – артысты маюць абмежаваныя
магчымасці, але ў сваёй творчасці яны вольныя!

У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”

Днямі у раённым Доме культуры адбыўся восьмы
межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”. На мерапрыемства з’ехаліся наведвальнікі Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 11 раёнаў вобласці ад Рэчыцы да Жыткавіч і ад Акцябскага да Брагіна. Конкурсная праграма ўключала дзве намінацыі – “вакальна-інструментальнае выкананне” і “харэаграфія”.
У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”
Нельга не адзначыць высокі мастацкі ўзровень выканаўцаў. Даволі складана запал перадаць словамі тую шчырасць, з якой удзельнікі фестывалю рабілі прысутным свае творчыя падарункі. Цяжка апісаць той запал, з якім артысты выконвалі свае нумары. Некаторыя вядомыя кампазіцыі, што звычайна пазнаюцца па першых нотах, здзіўлялі сваёй складанасцю. Але як толькі канкурсант пачынаў спяваць, станавілася зразумела, што выканаўца выдатна спраўляецца на задавальненне сабе і публікі. Так было з песняй “Сіняя вечнасць” у выкананні Мікалая Камыша з Калінкавіцкага ТЦСАН.
Гледачоў парадавала выкананне савецкіх песень, харэаграфічныя пастаноўкі. Нібыта перанесла нас на 30-40 гадоў назад  Марыя Кондзік з сваім рэтрапапуры. Гэта напэўна і называеца сапраўдным прафесіяналізмам, калі артыст атрымлівае ад выканання нумара не менш задавальнення, чым яго гледачы.
У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”Прадстаўнікі Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра прадставілі энергічны харэаграфічны нумар “Асенні колазварот” і вакальна-інструментальную кампазіцыю “Павер у мару” у выкананні Валянціна Рамашэўскага. Пра яго мы не так даўно пісалі на старонках раёнкі – насуперак таму, што артыст не бачыць, малады чалавек выдатна спявае, іграе на гітары і іншых музычных інструментах. Абодва нумары зайшлі зале “на ура” і выклікалі сапраўдныя авацыі.
У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”
Суадносна і гледачы не шкадавалі сваіх далоняў. Асноўную колькасць прысутных складалі самі ўдзельнікі, але былі і мясцовыя жанчыны паважанага ўзросту, што прыйшлі на канцэрт з мноствам букетаў апошніх асенніх кветак. Пражыўшы многія гады і спазнаўшы шэраг жыццёвых цяжкасцяў бабулі добра ведалі кошт, што пакідае чалавек за выпрабаванні лёсу. Пэўна з-за гэтага разумення на вачах жанчын з’яўляліся слёзы. Пэўна з-за гэтага, адорваючы артыстаў кветкамі, яны абдымалі іх і яшчэ доўга не адпускалі, нашептваючы на вуха нешта сваё, патаемнае і важнае.
У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”
Цяжка давялося і журы. Старшыня судзейскай калегіі Святлана Блінец зазначыла: “У гэтым конкурсе пераможцы ўсе. Нягледзячы на цяжкасці вы здольныя даказаць сабе і ўсім прысутным, што вы вартыя, таленавітыя і яркія”. Але конкурс ёсць конкурс. У выніку ў намінацыі “харэаграфія” дыпломам ІІІ ступені быў узнагароджаны Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр, ІІ месца дасталося артыстам з Акцябрскага, а перамогу святкавалі нашыя землякі з Петрыкаўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. У намінацыі “вакальна-інструментальнае выкананне” трэцюю прыступку п’едэстала занялі мазыране, другімі былі нашыя землякі а дыплом першай ступені быў ўручаны гасцям з Брагіна.
У Петрыкаве адбыўся восьмы межрэгіянальны інтэграцыйны фестываль творчасці “Ад сэрца да сэрца”Ураджэнка Лельчыц Марыя Кондзік артымлівае “Прыз сімпатый гледачоў”
Акрамя гэтага былі вылучаныя спецыяльныя прызы жюры. Дыплом “За творчасць і талент” дастаўся суседзям з Калінкавіч, дыплом “За арыгінальнасць выканання” атрымалі артысты з Рэчыцы, ураджэнцы Нараўляншчыны былі адзначаны “За імкненне да перамогі”, а “За актыўны ўдзел і мастацкую выразнасць” былі ўзнагароджаны суседзі ў Жыткавічаў. “Прыз сімпатый гледачоў” дастаўся артыстам з Лельчыц, прыз ад “Белай Русі”  атрымалі ура-джэнцы Ельска, а асабісты прыз ад “Чырвонага Крыжа” дастаўся нашаму музыканту Валянціну Рамашэўскаму .
Віншуем удзельнікаў і прызёраў фестывалю з сапраўдным святам творчасці і дзякуем за цёплыя эмоцыі і музычныя падарункі. Ідзіце і далей упэўненым крокам пад зоркай натхнення і няхай усе цяжкасці будуць вам па сілах!
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о