За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 65-годдзем Ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і Петрыкаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Канстанцін Плікус.
Дзень уручэння ўзнагарод быў для Канстанціна Іванавічам першым днём заслужанага адпачынку. На апаратнай нарадзе пры старшыні райвыканкама, куды Канстанцін Плікус быў запрошаны ўжо не па рабочых пытаннях, Аляксандр Наўныка ўручыў узнагароды былому начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дапоўніўшы іх словамі ўдзячнасці за дзесяцігоддзі сумленнай плённай працы.

Працаваў для землякоў

Ураджэнец Конкавічаў, ён спаўна аддаў сваёй малой радзіме. Закончыўшы школу паступіў у самую прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову краіны – інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску. І якімі б прывабнымі не былі прапановы працаўладкавання, вярнуўся туды, дзе хацей быць карысным.
Прайшоў выдатную прафесійную школу інжынернай службы ў калгасах “Бальшавік” і “Чырвоны будаўнік”. Таму і быў потым накіраваны ў раённую структуру – аб’яднанне па абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Пакуль у 1987 годзе не стаў дырэктарам створанай на базе аб’яднання новай структуры – Петрыкаўскага райаграпрамснаба. Гэта быў час выпрабаванняў для ўсёй эканомікі краіны, не толькі аднаго асобна ўзятага прадпрыемства, на той час самай пацярпелай ад дзяржаўных пераўтварэнняў галіны – сельскай гаспадаркі.
Выстаялі разам з калектывам, выжылі. Змаглі ў час станаўлення новай эканомікі набыць статус адкрытага акцыянернага таварыства.
У 2008 годзе Канстанцін Іванавіч кардынальна змяніў сферу дзейнасці – узначаліў упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Зноў трэба было пашыраць структуру, як таго патрабаваў час. Сёння ахоп сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва максімальны, на ўзроўні ўзорнага.
Як расказваў Канстанцін Іванавіч, ніколі не меў думкі шукаць сябе ў іншых месцах. Ён з дзяцінства ведаў, што жыць і працаваць павінен толькі тут, на Петрыкаўшчыне. І разумеючы, што адказнасць перад землякамі нясе высокую, працаваў сумленна, для лю-дзей, з людзьмі.
Алена БРУЦКАЯ.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о