Працавітыя людзі – гонар раёна

0
840

Пераможцы ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі Петрыкаўскага раёна, занесеныя на раённую Дошку гонару.

Сярод прадпрыемстваў прамысловасці – працоўны калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій” (дырэктар – Пятроўскі Юрый Барысавіч), які забяспечыў у 2022 годзе выкананне паказчыкаў па індэксе фізічнага аб’ёму па асноўнай секцыі СЕ “Вытворчасць хімічных прадуктаў” у памеры 127,7 %, памеры намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы – 2532 рублі.

Сярод прадпрыемстваў агра-прамысловага комплексу – працоўны калектыў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест” (дырэктар – Верамееў Аляксандр Аляксандравіч), які ў 2022 годзе дасягнуў прыросту прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 766 тысяч рублёў і забяспечыў тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на узроўні 102,4%, а таксама забяспечыў вытворчасць прадукцыі з аднаго балагектару сельскагаспадарчых зямель 156,7 рублёў.

Сярод будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый – працоўны калектыў камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас” (дырэктар – Гайчук Сяргей Мікалаевіч), за забеспячэнне ў 2022 годзе выканання ў поўным аб’ёме паказчыка зніжэння затрат пры аказанні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах і мэтавага паказчыка па энергазберажэнні, а таксама дасягненні ўзроўню намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы ў суме 986,6 рублёў або 114,2% да ўзроўню мінулага года.

Сярод прадпрыемстваў гандлю і аказання паслуг – працоўны калектыў дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” (генеральны дырэктар – Апановіч Юрый Аляксандравіч), якім забяспечана ў 2022 годзе выкананне паказчыкаў па тэмпе росту рознічнага тавараабароту ў памеры 123,4% у супастаўных цэнах, намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце 1554,4 рублі, або 119,0% да ўзроўню 2021 года.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” (галоўны ўрач – Талецкі Сяргей Яўгенавіч) за дасягнутыя вынікі ў рабоце па паляпшэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту і ўнясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Петрыкаўскага раёна.

Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Мышанскага сельскага выканаўчага камітэта (старшыня – Баяшэнка Ірына Мікалаеўна), за дасягненне найлепшых паказчыкаў у працы ў 2022 годзе па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку ў населеных пунктах, арганізацыі працы назіральных камісій, па прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама па падтрыманні дзяржаўных сацыяльных стандартаў на падведамаснай тэрыторыі.
Пераможцы ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў структурных падраздзяленняў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі раёна.

Сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па вытворчасці малака – працоўны калектыў малочнатаварнай фермы “Церабаў” УП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады – Паўлючок Таццяна Валер’еўна), якім у 2022 годзе атрымана надою на адну карову 7150 кілаграмаў;
па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы – працоўны калектыў таварнай фермы “Макарычы” УП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады – Даноўская Людміла Андрэеўна), якім у 2022 го-дзе атрымана валавое прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы 586,7 тоны і сярэднясутачная прывага склала 692 грамы;
па ўзнаўленні статка – працоўны калектыў фермы “Турок” УП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады – Пісарэнка Таццяна Іванаўна), якім у 2022 го-дзе атрыманы выхад 67 галоў цялят на 100 галоў.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія горада Петрыкава” (дырэктар – Хільман Людміла Рыгораўна) за дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, стварэнне ўмоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, унясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
працоўны калектыў ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа” (дырэктар – Марозька Валянціна Уладзіміраўна) за дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, унясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
працоўны калектыў ДУА “Капаткевіцкі дзіцячы сад” (загадчык – Дашкевіч Святлана Мікалаеўна) за дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выніковае прымяненне здароўезберагальных тэхналогій у адукацыйным працэсе;
працоўны калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава” (загадчык – Панамарэнка Алена Сяргееўна) за дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
працоўны калектыў першага тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца” (загадчык – Сцепаненка Яна Вячаславаўна) за якаснае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна і выкананне ў поўным аб’ёме даведзеных прагнозных паказчыкаў;
працоўны калектыў Навасёлкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – Пінчук Валянціна Мікалаеўна) за ўмацаванне і аднаўленне здароўя насельніцтва, забеспячэнне эфектыўнай і якаснай першаснай медыцынскай дапамогі, фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва раёна;
працоўны калектыў Чалюшчавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – ,Тарасава Людміла Фёдараўна) за прафесіяналізм, якасную і добрасумленную арганізацыю медыцынскай дапамогі насельніцтву;
працоўны калектыў дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскі раённы Дом культуры” (дырэктар – Бруяка Антаніна Уладзіміраўна) за актыўную грамадска-культурную дзейнасць, захаванне і развіццё культурных традыцый;
працоўны калектыў ДУК “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк” (дырэктар – Галіцкая Таццяна Пятроўна) за актыўны ўдзел у сацыякультурнай дзейнасці Петрыкаўскага раёна, узорную арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва і высокія паказчыкі ў рабоце.

Пераможцы ў раённым спаборніцтве сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць – ДПУ “НП “Прыпяцкі” (генеральны дырэктар – Апановіч Юрый Аляксандравіч), за праведзеную актыўную працу па эфектыўным прасоўванні турыстычнага патэнцыялу ўнутры рэгіёна і за мяжой.

Званне “Лепшы па прафесіі-2022” з занясеннем на раённую Дошку гонару прысвоена наступным працаўнікам.
Сярод работнікаў сельскай гаспадаркі – Маркавец Наталлі Сцяпанаўне, аператару машыннага даення малочнатаварнай фермы “Бяланавічы” УП “Палессе-Аграінвест”, якая надаіла на карову 9462 кілаграмы малака і забяспечыла прырост прадуктыўнасці ад замацаванай групы кароў;
Змітровіч Ірыне Сцяпанаўне, аператару машыннага даення аддзялення “Колкі” КСУП “Чалюшчавічы”, якая атрымала звыш 2500 кілаграмаў надою малака ад каровы ў малакаправод;
Марозька Галіне Міхайлаўне, жывёлаводу па абслугоўванні цялят таварнай фермы “Турок” УП “Палессе-Аграінвест”, якая атрымала 1060 грамаў сярэднясутачнай прывагі;
Нежаўцу Уладзіміру Валянцінавічу, аператару па штучным абнасеньванні сельскагаспадарчых жывёл малочнатаварных комплексаў “Колкі-1” і “Колкі-2” КСУП “Чалюшчавічы”, які атрымаў 76 галоў выхаду цялят на 100 кароў;
Лімараву Юрыю Пятровічу, трактарысту-машыністу УП “Палессе-Аграінвест”, які атрымаў 13605,62 гектары гадавой выпрацоўкі ў эталонных гектарах на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка звыш 240 конскіх сіл, прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагаспадарчых работ;
Нікіціну Васілю Васільевічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства “Петрыкаўскі аграсэрвіс”, які атрымаў 4971,7 гектара гадавой выпрацоўкі ў эталонных гектарах на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка да 240 конскіх сіл, прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагаспадарчых работ;
Вяргею Дзмітрыю Аляксандравічу, вадзіцелю аўтамабіля УП “Палессе-Аграінвест”, які забяспечыў аб’ём перавозак грузаў транспартным сродкам 441465,1 тона-кіламетраў.

Сярод працаўнікоў прамысловасці – Несцярэнку Сяргею Эдуардавічу, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў Петрыкаўскага дрэваапрацоўчага цэха дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Петрыкаўскі лясгас” за шматгадовую, добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выкананні нормаў па вырабе экспартнай абразной дошкі на 125 % і сарціроўцы піламатэрыялаў – на 120%;
Касабуцкаму Валерыю Мікалаевічу, трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі”, за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выкананні норма-змен у лесагаспадарчай і прамысловай дзейнасці на 107%.

Сярод работнікаў гандлю і паслуг – Матрос Марыне Іванаўне, прадаўцу аддзялення “Петрыкаў” УП “Палессе-Аграінвест”, за шматгадовую і добрасумленную працу і забеспячэнне найбольшага тэмпу росту паказчыка рознічнага тавараабароту ў памеры 164,3% у супастаўных цэнах;
Жукоўскай Ірыне Мікалаеўне, бармэну турыстычнага комплексу “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі” за шматгадовую добрасумленную працу і за дасягненне паказчыка па рознічным тавараабароце грамадскага харчавання ў памеры 120,8% у фактычных цэнах да 2021 года;
Нахаевай Аксане Мікалаеўне, закройшчыку ААТ “Петрыкаўскі камбінат бытавога абслугоўвання”, за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне ў 2022 годзе вытворчага паказчыка па выпуску гатовай прадукцыі ў памеры 107,8%;
Няўструеву Васілю Аляксандравічу, повару турыстычнага комплексу “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі” за шматгадовую добрасумленную працу і забеспячэнне найвышэйшай якасці абслугоўвання ў сферы грамадскага харчавання пры правядзенні ў 2022 годзе VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.

Сярод работнікаў будаўнічай галіны і абслугоўваючых арганізацый – Трухановічу Васілю Мікалаевічу, слесару аварыйна-аднаўленчых работ у галіне газазабеспячэння 5 разраду аварыйнага паста Петрыкаўскага раёна газазабеспячэння філіяла “Жыткавіцкае вытворчае ўпраўленне” рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”, за шматгадовую, добрасумленную працу, высакаякасную, узорную працу;
Чырычу Дзянісу Уладзіміравічу, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў дзяржаўнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас”, за добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Сярод работнікаў сацыяльнай сферы: Баранавай Іне Уладзіміраўне, урачу-педыятру (загадчыку) педыятрычнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”, за бездакорную і эфектыўную працу ва ўстанове і высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных вынікаў у лячэбнай дзейнасці, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя;
Гатальскай Людміле Міхайлаўне, фармацэўту-рэцэптару цэнтральнай аптэкі №95, за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад па лекавым забеспячэнні насельніцтва раёна;
Жукаўцу Яўгену Аляксандравічу, маёру міліцыі, старшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах унутраных спраў, высокі прафесіяналізм і праяўленую ініцыятыву пры правядзенні службовых мерапрыемстваў;
Туравец Галіне Уладзіміраўне, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Гімназія горада Петрыкава”, за творчыя адносіны да працы, падрыхтоўку пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Грамадазнаўства”, “Гісторыя Беларусі”, абласнога турніру па грамадазнаўстве, абласнога конкурсу па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя”;
Рэут Ларысе Мікалаеўне, выхавальніку ДУА “Дзіцячы сад №7 горада Петрыкава”, за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, творчы падыход у пытаннях выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць;
Будніку Аляксандру Іванавічу, трэнеру-выкладчыку ўстановы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна”, за добрасумленную працу ў навучанні падрастаючага пакалення, падрыхтоўку спартсменаў Гомельскай вобласці, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай і зборнай каманды Рэспублікі Беларусь;
Міцуру Васілю Мікалаевічу, намесніку начальніка Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, за добрасумленнае і якаснае выкананне службовых абавязкаў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
Ляўчэня Любові Мікалаеўне, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў у сферы аказання сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам і інвалідам;
Струку Дзмітрыю Аляксеевічу, дырэктару ДУК “Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў”, за папулярызацыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і развіццё народных рамёстваў Петрыкаўшчыны, асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай спадчыны беларускага народа і актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах рэспублікі, вобласці і раёна.

Званне “Кіраўнік года-2022” з занясеннем на раённую Дошку гонара прысвоена Макарэвічу Віталю Аляксандравічу, начальніку Петрыкаўскага раёна газазабеспячэння філіяла “Жыткавіцкае вытворчае ўпраўленне” рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблгаз”, за добрасумленную, эфектыўную працу і значны асабісты ўклад у развіццё раёна ў 2022 годзе.

Пераможцам сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 працэнтаў, з занясеннем на раённую Дошку гонару прызнаны працоўны калектыў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Алангандаль” (дырэктар – Піскун Анатоль Мікалаевіч), які забяспечыў у 2022 годзе выкананне паказчыкаў па тэмпе росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на аднаго работніка 126,6%, намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце 728,7 рублёў, ці 119,6% да ўзроўню 2021 года.

Пераможца ў раённым спаборніцтве сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва арганізацый рознічнага гандлю, з занясеннем на раённую Дошку гонару прызнаны працоўны калектыў таварыства з дадатковай адказнасцю “Рубіконгандаль” (дырэктар – Фурман Уладзімір Іванавіч), які забяспечыў у 2022 годзе выкананне паказчыкаў па тэмпе росту рознічнага тавараабароту 109,9 % у фактычных цэнах да ўзроўню 2021 года.

Пераможца раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, сельскіх выканаўчых камітэтаў прызнаны працоўны калектыў Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (начальнік – Карабец Мікалай Юр’евіч).

Пераможца ў раённым спаборніцтве на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве прызнаны працоўны калектыў ДУА “Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў” (намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце – Туравец Таццяна Анатольеўна).

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о