Узнагароды абласнога выканаўчага камітэта атрымалі прадстаўнікі галіны аграпрамысловага комплексу раёна

Працаўнікам сельскай гаспадаркі – удзячнасць за працуУ сераду ў раённым выканаўчым камітэце прайшла кароткая і немнагалюдная ўрачыстасць, дзе ўзнагароды да прафесійнага свята, якое адбылося напярэдадні ў выхадныя, атрымалі работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Місюра яшчэ раз павіншаваў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і запрошаных прадстаўнікоў розных прафесій галіны з мінулым святам. Выказаў словы пажаданняў, удзячнасці за працу і спадзяванне на новыя высокія дасягненні.

Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта атрымалі дырэктар ААТ “Камаровічы” Ларыса Талецкая і дырэктар УП “Палессе-Аграінвест” Міхаіл Капінскі.
Падзякай аблвыканкама быў адзначаны трактарыст-машыніст Петрыкаўскага аграсэрвіса Андрэй Вільман.

Лепшым у сваёй прафесіі былі ўручаны ганаровыя граматы камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама. Гэта аператар штучнага асемянення КСУП “Імя Ульянава” Уладзімір Нежавец, трактарыст-машыніст УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр Карабун, намеснік дырэктара УП “Палессе-Аграінвест” Іван Фе-шчанка, трактарыст-машыніст ААТ “Камаровічы” Яўгеній Байкоў, жывёлавод ААТ “Курыцічы” Алена Ярыга, аператар машыннага даення КСУП “Імя Ульянава” Людміла Бялько, аператар машыннага даення УП “Палессе-Аграінвест” Наталля Музыка і галоўны інжынер УП “”Палессе-Аграінвест” Аляксандр Верамееў.

Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о