Адметныя месцы Гомельшчыны ўжо многія дзесяцігоддзі прывабліваюць падарожнікаў. Некаторыя турыстычныя аб’екты вядомыя яшчэ з 1990-х гадоў. Іншыя з’явіліся ці адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў не так даўно. Аддзел спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама распавядае пра найбольш цікавыя месцы сучаснай турыстычнай карты раёна.

Адметныя месцы Гомельшчыны ўжо многія дзесяцігоддзі прывабліваюць падарожнікаў. Некаторыя турыстычныя аб’екты вядомыя яшчэ з 1990-х гадоў. Іншыя з’явіліся ці адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў не так даўно. Аддзел спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама распавядае пра найбольш цікавыя месцы сучаснай турыстычнай карты раёна.

Здаецца, ніякі пералік адметных мясцін Петрыкаўшчыны не абыходзіцца без узгадвання Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, наведванне аб’ектаў якога – бяспройгрышны варыянт для турыстаў.  Тут жыве беларускі Дзед Мароз, што прымае гасцей любога ўзросту і нацыянальнасці. Тут знаходзіцца лес, што да нашых дзён захаваў сваё першабытнае аблічча. У гэтых мясцінах вы маеце магчымасць пабачыць дзікіх звяроў.

Калі вы цікавіцеся культурай палешукоў, то даспадобы прыйдзецца “Музей пад адкрытым небам”, дзе прадстаўлены традыцыйныя рамёствы: кавальства і ганчарства, пляценне з саломы і лазы, ткацтва і бандарства. Тут жа знаходзіцца назіральная вежа і гульнявая пляцоўка для дзяцей. Калі прыйшоў час падсілкавацца, вас чакае новы аб’ект харчавання “Хата Палешука”, дзе прафесійныя повары парадуюць традыцыйнымі палескімі стравамі.

Для атрымання якасных медыцынскіх паслуг варта завітаць у Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Пціч” – месца для дзіцячага, індывідуальнага і сямейнага адпачынку. Ва ўстанове, што размясцілася недалёка ад жывапіснага ўзбярэжжа ракі Пціч, прадстаўлены шырокі выбар фізіятэрапеўтычнага лячэння. На тэрыторыі ёсць свідравіна мінеральнай вады кшталту “Міргарадская”. Для баўлення часу дзяцей і падлеткаў ёсць уся неабходная інфраструктура: басейн, стадыён, прадуктовая крама, відэа-салон, танцавальная зала, фітабар, лазня, пакой камп’ютарных гульняў.

У апошні час усё больш папулярным становіцца адпачынах у аграсядзібах, якіх на Петрыкаўшчыне налічваецца звыш двух дзясяткаў. Толькі сёлета зарэгістраваны 2 аграсядзібы: “Тарака+” у аграгарадку Конкавічы і “Малінаўка” ў вёсцы Навасёлкі.

У пошуках новых уражанняў і прыемнага адпачынку не абавязкова ехаць у далёкае падарожжа. Шмат дзіўнага і незвычайнага можна спазнаць, не выпраўляючыся за межы краіны. Нават не трэба чакаць доўгія месяцы да адпачынку, адкладваць грошы і збіраць важкі чамадан. Дастаткова толькі дачакацца выхадных ці святочных дзён. Петрыкаўшчына запрашае!

Алеся ЧЫГІРОВА,

старшы інспектар аддзела спорту і турызму райвыканкама.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о