У раёне прайшла рэспубліканская прафсаюзная добрачынная акцыя “Павіншуем маму разам!”

У 2015 годзе ініцыятарам правядзення гэтага святочнага флэшмобу, прымеркаванага Дню маці, стаў Маладзёжны Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. З таго часу штогод да свята маляўнічыя паштоўкі атрымліваюць больш за мільён жанчын.
З 12 па 18 кастрычніка можна было падпісаць віншавальнае пісьмо самаму дарагому чалавеку – матулі. Першасныя прафсаюзныя арга-нізацыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна падрыхтавалі для гэтага паштоўкі, аздобіўшы месцы правядзення акцыі выставамі творчасці і віншаваннямі. Затым штодзень паштоўкі ў канвертах прафсаюзныя актывісты накіроўваюць па пазначаных адрасах.

Прафсаюзы віншавалі матуль
Кожная арганізацыя знайшла асаблівы спосаб дапоўніць спіс святочных падзей да Дня маці. У Петрыкаўскім лясгасе месца правя-дзення акцыі аздобілі дэкаратыўнай паштовай скрыняй, кампазіцыямі з архідэй, створанымі бухгалтарам Залескага лясніцтва Наталляй Лазаравай. А пра правядзенне віншавальнай акцыі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведамлялася з інфармацыйнага стэнда, які сустракае кожнага наведвальніка ўстановы.
У аддзяленні ААТ “Беларусбанк” напярэдадні свята быў праведзены конкурс малюнкаў і вырабаў дэкаратыўна-мастацкай творчасці сярод супрацоўнікаў і іх дзяцей. Пераможцы атрымалі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі салодкія частаванні. У сувязі з абмежаваннем на правядзенне масавых мерапрыемстваў, сёлета не было тут традыцыйных святочных праграм з запрашэннем дзяцей, але віншаванні атрымалі ўсе жанчыны. А для тых калег, хто хутка стане матулямі, прафсаюз падрыхтаваў спецыяльныя падарункі.
Больш 100 паштовак адправіў адрасатам прафсаюз Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Указальнікі пра месца правядзення акцыі замацаваны ў адміністрацыйным будынку паўсюдна і ўдала інфармуюць усіх супрацоўнікаў нацпарка куды менавіта трэба зайсці. Да того ж плакаты і банеры з віншаваннямі размешчаны літаральна на кожным стэндзе.
Прафсаюзны камітэт УП “Палессе-Аграінвест” у Дзень маці парадаваў кожную жанчыну прадпрыемства салодкім падарункам, арганізаваўшы частаванні з віншаваннямі ад членаў адміністрацыі.

Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о