У Дзень пажылых людзей раённым аб’яднаннем прафсаюзаў было арганізавана віншаванне людзей сталага ўзросту, якія пражываюць у палатах сястрынскага догляду Навасёлкаўскай бальніцы. Старшыня аб’яднання Галіна Шчэрбак пры спонсарскай пад-трымцы камбіната кааператыўнай прамысловасці Петрыкаўскага філіяла аблспажыўтаварыства даставілі сюды здобнае частаванне.

Прафсаюзы павіншавалі  пажылых людзейСабраўшыся ў фае аддзялення медыцынскай установы, пажылыя людзі прынялі віншаванні ад гасцей і словы ўдзячнасці за жыццёвы вопыт і трываласць, якую яны праяўляюць, апынуўшыся ў сценах сацыяльнай установы. А таксама пажаданні здароўя, моцы духу.

Старшая медсястра бальніцы сястрынскага догляду Валянціна Каліна падзякавала Галіне Шчэрбак і прадпрыемству спажыўкааперацыі за клопат і ўвагу да іх падапечных. Пазначыла, што ўвогуле ўвагай пражываючыя не аб-дзеленыя, але гасцям і падарункам заўсёды радыя і шчыра ўдзячны. І выказала жаданне звярнуцца да патэнцыйных спонсараў з просьбай пры магчымасці падарыць іх пажылым людзям настольныя гульні: шашкі, шахматы, даміно, лато, каб вольны час пражываючых тут быў больш цікавым і разнастайным.
Алена БРУЦКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о