Ёсць на Петрыкаўшчыне ўрачы, якія вядомы добрай палове насельніцтва. Праз іх прафесіяналізм і міласэрнасць прайшла вялікая колькасць пацыентаў. Іх паважаюць, ім давяраюць. Яны, свайго роду знак якасці людзей у белых халатах.

Прафесіянал – гэта назаўсёдыАдзін з іх – мой суразмоўца, урач ультрагукавой дыягностыкі Мікалай Галота. Назваць яго спецыялістам вузкага профілю, напэўна, будзе няправільна. За плячыма ў Мікалая Васільевіча вопыт працы на хуткай дапамозе, участковага тэрапеўта, неўрапатолага. Паспрабаваў сябе Мікалай Васільевіч і на кіруючай пасадзе.

Мой герой ураджэнец Капаткевічаў. Пасля заканчэння школы вырашыў пайсці па слядах старэйшага брата, які атрымоўваў адукацыю медыка. Паспяхова паступіў у сталічны медінстытут, дзе набыў спецыяльнасць “Урачэбная справа”. Лёгкіх шляхоў у жыцці не шукаў. Першае месца працы – горад Улан-Удэ – Забайкалле, служба ў войску – Камчатка, у паслужбовым спісе значыцца праца ў Цюменскай вобласці, Маскве.
– Кожны дзень я іду на працу і ведаю: мяне чакаюць пацыенты. Дапамагчы ім – гэта сэнс майго жыцця на працягу сарака васьмі гадоў, – гаворыць медык.

Нягледзячы на напружаны працоўны графік, Мікалай Васільевіч знаходзіць час на чытанне кніг і наведванне дачнага ўчастка. Ен дзядуля дзвюх унучак, гэтая “пасада” прыносіць яму асаблівае задавальненне. Сям’я для яго – святыня. Інакш быць не можа. Прыклад бярэ з бацькоў, якія пазнаёміліся на фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны – абое былі сусязістамі, праняслі каханне праз усё жыццё, годна выхаваўшы сваіх дзяцей і прывіўшы ім найвышэйшыя чалавечыя якасці.

Мікалая Васільевіча чакаюць наведвальнікі. Час медыка – на вагу золата. Ён развітваецца і спяшаецца выконваць сваю місію, якую свядома выбраў яшчэ падлеткам, – дапамагаць людзям.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о