На базе абедзвюх гарадскіх школ прайшлі выязныя пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх. Нагодай для іх стаў рост на працягу года правапарушэнняў сярод навучэнцаў гэтых устаноў.

Для гутаркі са школьнікамі, якія знаходзяцца на розных формах прафілактычнага ўліку, і іх бацькамі былі запрошаны інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх і Раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На канкрэтных прыкладах яны расказалі пра небяспеку карыстання піратэхнічнымі сродкамі і адміністрацыйную адказнасць за гэта, забарону выхаду на лёд, бясспрэчнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі, а таксама адказнасць за хуліганства, позняе знаходжанне на вуліцы без суправаджэння бацькоў, адсутнасць святловяртальных элементаў увечары.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Ходзька нагадала пра адказнасць за незаконнае распаўсюджванне ў сацыяльных сетках асабістай інфармацыі іншых грамадзян. Нярэдка ў розных групах можна знайсці фотаздымкі і каментарыі, якія маглі б быць падставай для адміністрацыйнай адказнасці для яе аўтараў.
На пасяджэннях быў разгледжаны шэраг адміністрацыйных пратаколаў. У тым ліку за распіццё спіртных напояў вучаніцай сярэдняй школы № 1. Выяўлены 2 факты і па абодвух бацькі панеслі вялікую матэрыяльную адказнасць.
Таксама былі разгледжаны хадайніцтвы школ па фактах парушэння дысцыпліны вучнямі. Кожны з выпадкаў – ненаведванне заняткаў ці грубае парушэнне дысцыпліны – дэталёва вывучаны, бацькам і навучэнцам дадзены папярэджанні пра пастаноўку на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, прызнанне сям’і ў сацыяльна небяспечным стане, а таксама накіраванне парушальнікаў на абследаванне ў спецыялістаў псіхіятрыі ці ў выпраўленчую ўстанову.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о