Спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць, ці атрымліваць 50% дапамогі па доглядзе за дзіцям? Каментарый даюць спецыялісты аддзела ФСАН.

Пытанне: Работніца з 1 студзеня 2020 года знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцям да 3 гадоў і атрымлівае дапамогу па доглядзе. 20 лістапада 2020 года яна зарэгістравалася ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. З якога моманту памяншаецца памер дапамогі па доглядзе за дзіцям ва ўзросце да 3 гадоў?

Адказ: З 1 снежня 2020 года. Адпаведна дзеючым нормам заканадаўства, дапамога па доглядзе за дзіцям ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў памеры 50% ад устаноўленага памеру, калі атрымальнік дапамогі, які ажыццяўляе догляд, з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.
У выпадках, калі камісіяй па прызначэнні дапамог ужо прынята рашэнне аб прызначэнні дапамогі, але ўзнікаюць абставіны, якiя цягнуць змяншэнне памеру гэтай дапамогі, яго памер памяншаецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам узнікнення такіх абставін.
Улічваючы вышэй сказанае, так як паменшаны памер прызначанай і выплачваемай дапамогі наступіў з 20 лістапада 2020 года, яго памер паменшыцца з 1 снежня 2020 года.
Разам з тым, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прыпыніць адпаведную дзейнасць у сувязі з доглядам за дзіцям ва ўзросце да 3 гадоў шляхам падачы пісьмовай заявы аб прыпыненні адпаведнага віду дзейнасці ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка падатку. У гэтым выпадку дапамога па доглядзе да 3 гадоў выплачваецца ў поўным памеры.
Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжана, што атрымальнікі дзяржаўных дапамог абавязаны паведамляць звесткі пра надыход абставін, якія цягнуць за сабой змяненне памеру дзяржаўнай дапамогі або спыненне яго выплаты, не пазней за пяць каляндарных дзён пасля дня іх наступлення.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
па інфармацыі Петрыкаўскага раённага аддзела ФСАН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о