У райвыканкаме паведамілі, што згодна з рашэннем абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання ад 25 лістапада 2017 года № 5 тэрыторыя Петрыкаўскага раёна ўвайшла ў тры выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.
Так Капаткевіцкі, Мышанскі і Пціцкі сельскія саветы ўвайшлі ў Азарыцкую выбарчую акругу № 37.
Бабуніцкі, Грабаўскі, Колкаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Навасёлкаўскі і Чалюшчавіцкі сельскія саветы ўвайшлі ў Акцябрскую выбарчую акругу № 47.
Горад Петрыкаў, Галубіцкі, Конкавіцкі і Петрыкаўскі сельсаветы ўвайшлі ў Прыпяцкую выбарчую акругу № 48.
Сумесным рашэннем прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама ад 4 снежня 2017 года № 156/1098 зацверджаны склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў. На першых пасяджэннях было абрана кіраўніцтва камісій.
Старшынёй выбарчай камісіі Азарыцкай выбарчай акругі № 37 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання выбраны Сінькевіч Сяргей Віктаравіч, намеснікам старшыні – Вальчанка Аляксандр Іванавіч, сакратаром – Іванова Тамара Аляксандраўна. Камісія размяшчаецца па адрасе: горад Калінкавічы, плошча Леніна, д. 1, будынак Калінкавіцкага райвыканкама, тэлефоны: (8-02345) 3-17-25, 3-11-90.
Старшыня выбарчай камісіі Акцябрскай выбарчай акругі № 47 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання – Раговіч Мікалай Мікалаевіч, намеснік – Папруга Валянціна Уладзіміраўна, сакратар – Семянец Таццяна Міхайлаўна.
Месцазнаходжанне акруговай камісіі: гарадскі пасёлак Акцябрскі, вуліца Савецкая, д. 57, будынак Акцябрскага райвыканкама, тэлефоны: (8-02357) 5-36-51, 5-41-00.
Старшыня выбарчай камісіі Прыпяцкай выбарчай акругі № 48 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання – Андрасюк Алена Міхайлаўна, намеснік старшыні – Юрэвіч Марыя Міхайлаўна, сакратар – Жывула Святлана Рыгораўна. Размяшчаецца камісія па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, д. 17, будынак Петрыкаўскага райвыканкама, тэлефоны: (8-02350) 5-12-10, 5-38-34.
Акруговыя камісіі працуюць у будзённыя дні з 10 да 14 і з 15 да 19 гадзін, у суботу – з 10 да 14 гадзін.

У. ЕСІПАЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о