IMG_4165
У мінулы чацвер у будынку  райвыканкама асабісты прыём грамадзян правёў міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Амельяновіч. На прыёме таксама прысутнічалі кіраўнікі Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіл Супрун і ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Васіль Сачук, намеснікі старшыні райвыканкама Мікалай Місюра і Наталля Чарняўская, а таксама загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вікторыя Жыліна.
Па арганізацыйна-прававых пытаннях звярнуліся чатыры чалавекі. Сяргей К., Пётр Б., Вадзім К., якія заняты ў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, завіталі на прыём, каб вырашыць пытанні па прадузятым стаўленні з боку кіраўніка прадпрыемства  і неабгрунтаваным прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці.  Тлумачэнні па зваротах былі дадзены на месцы. Пытанне мінулай даўнасці па незахаванні літары закона абласнымі правяраючымі службамі агучыў Віктар С.
Падводзячы вынікі прыёму грамадзян, Міхаіл Міхайлавіч адзначыў, што кіраўніку лясгаса трэба ўзмацніць кантроль за работай ідэалагічнай і кадравай службаў прадпрыемства. Да таго,  ляснічыя павінны быць забяспечаны службовым транспартам.
Кожнаму, хто наведаўся ў гэты дзень на прыём, міністр лясной гаспадаркі паведаміў, што ў сённяшніх умовах трэба працаваць так, каб не ствараць канфліктаў у калектыве. Больш трэба нацэльвацца на выкананне вытворчых паказчыкаў і навядзенне парадку на  структурных падраздзяленнях.
Міхаіл Амельяновіч зрабіў акцэнт на тым, што ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” сёння дае вынік толькі на 30% ад усіх сваіх вытворчых магутнасцяў. І гэта  прытым, што прадпрыемства мае адну з самых буйных разліковых лесасек у краіне.

Інга ГІЛЕНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о