DSCN0089

Чым часцей праводзіцца прафілактычная работа з насельніцтвам, тым большая верагоднасць таго, што пажар не адбудзецца. З такой мэтай надоечы супрацоўнікі РАНС сустракаліся з жыхарамі Брынёва. Нагадаем, што нядаўна менавіта ў гэтым населенным пункце на пажары загінуў мужчына.

Выратавальнікі правялі гутаркі ў працоўных калектывах, выступілі перад жыхарамі вёскі на сельскім сходзе.

Сумесна з прадстаўнікамі сацыяльнай службы супрацоўнікі РАНС заходзілі ў дамы брынёўцаў, звярнулі ўвагу на стан печаў і электраправодкі, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У гутарцы з гаспадарамі сядзіб закранулі тэмы мер бяспекі ў побыце, растлумачылі, як ухіліць выяўленыя ў час агляду недахопы.

На сходзе з жыхарамі вёскі абмяркоўвалі пытанні прычын пажараў і, у прыватнасці, адной з асноўных з іх, што звязана з гібеллю людзей – неасцярожным зваротам з агнём у стане алкагольнага ап’янення. Прысутны на сустрэчы першы намеснік начальніка РАНС Андрэй Біндзель, звяртаючыся да вяскоўцаў, заклікаў іх быць абачлівымі і ўважлівымі да ацяпляльных прыбораў, ніколі не губляць пільнасці ля газавай пліты і, вядома ж, ніколі не пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду.

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о