Аддзяленне па грама-дзянстве і міграцыі райвыканкама паведамляе, што з 25 па 27 жніўня на Петрыкаўшчыне праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Нелегал”, накіраваны на прысяканне незаконнай міграцыі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.

За парушэнне Правілаў знахо-джання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што своечасова не аформілі рэгістрацыю на тэрыторыі раёна, ці ўхіліліся ад выязду з Беларусі па сканчэнні тэрміну рэгістрацыі і ажыццяўлялі працоўную дзейнасць з парушэннем устаноўленага парадку, 2 замежныя грамадзяніна прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.35 КоАП.
У адносінах да грамадзяніна Узбекістана, жыхара вёскі Грабаў, за неаднаразовае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, прынята рашэнне пра высылку яго з Беларусі ў добраахвотным парадку на 5 гадоў. Грамадзянін пакінуў краіну 26 жніўня.
У адносінах да грамадзянкі Украіны, што ажыццяўляла працоўную дзейнасць на тэрыторыі райцэнтра без афармлення дазволу на права ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, складзены адмі-ністрацыйны пратакол па артыкуле 24.35 КоАП.
Просім чытачоў інфармаваць аддзяленне па грамадзянтве і міграцыі пра вядомыя факты незаконнага знаходжання замежных грамадзян на тэтыторыі раёна па нумары тэлефона 5-33-71.

Васілій СЫЦЬКО, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о