17 ліпеня ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што па вуліцы Бумажкова гарыць крама “Родны кут”. Па прыбыцці на месца выратавальнікі выявілі, што ў памяшканні задымленне. На момант узнікнення пажару крама была закрыта, вартаўнік адсутнічаў.

Пра пажар у ПетрыкавеУ выніку пажару пашкоджаны халадзільнік, касавы апарат, абкуродымленыя сцены і маёмасць крамы. Пацярпелых няма.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Першапачатковая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Пра пажар у Петрыкаве
Каб пазбегнуць трагедыі, патрэбна памятаць, што:
– перад выкарыстаннем электраабсталявання патрэбна ўважліва вывучыць інструкцыю па эксплуатацыі;
– электрасеткі павінны быць абсталяваны аўтаматычнымі прыстасаваннямі абароны(аўтаматычныя выключальнікі ці засцерагальнікі);
– рэгулярна выдаляйце з задняй сценкі халадзільніка і тэлевізара пыл.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
– перагружаць электрычныя сеткі, эксплуаціраваць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй;
– прымяняць у апаратах абароны электрасетак некалібраваныя плаўкія ўстаўкі (скруткі дроту, “жучкі”);
– карыстацца самаробнымі і няспраўнымі электранагравальнымі прыборамі, пакідаць уключаныя прыборы без нагляду;
– карыстацца электрапрыборамі ў час навальніцы.
Беражыце сябе!

Святлана СОБАЛЕВА, па інфармацыі Петрыкаўскага РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о