Чарговы выезд мабільнай групы райвыканкама адбыўся ў аграгарадок Конкавічы на аб’екты ААТ “Агра-Слабада” і па гандлёвых кропках гэтага населенага пункта.

Пра бытавыя пакоі зусім забыліся Пра бытавыя пакоі зусім забыліся Пра бытавыя пакоі зусім забыліся

На малочна-таварнай ферме не першы год існуе праблема нефункцыявання каналізацыі. Таму залітыя вадою памяшканні – звычайная перыядычная справа, з якой не паспявае спраўляцца тэхніка. Яшчэ адзін сур’ёзны і небяспечны факт – прасяданне страхі ў хлявах з-за пашкоджаных апор і бэляк. У снежную зіму такі дэфект канструкцыі можа прывесці да непапраўнай бяды.

Востра стаіць тут праблема і бытавых памяшканняў. Адзіны цёплы і функцыянальны пакой абсталяваны грубкай для абагрэву, якой патрабуецца рамонт. Няма памяшкання для пераапранання і адпачынку работнікаў. Прыстасаваны для гэтага, не адпавядае санітарным нормам, тут няма месца для адзення, рэчы работнікаў сушацца прама на чэране печы. Не працуюць тут і душавыя. Вада ёсць, але печ для абагрэву памяшкання разбурана, а воданагравальнік не ўсталяваны.
Заўвагай механізатарам, якіх мабільная група наведала на мехдвары, было невыкарыстанне супрацьадкатных прыстасаванняў пры рамонце тэхнікі. Рамонту патрабуюць і некаторыя элементы электраабсталявання.

У аграгарадку працуюць два гандлёвыя аб’екты – магазін райспажыўтаварыства і мінімаркет “Ална” ПГВУП “Алнакон”. Пра асартымент тавараў гаварыць не трэба, падобная кантрастная сітуацыя ва ўсіх населеных пунктах. Але патрабаванні да арганізацыі бяспечных умоў працы аднолькавыя для любой структуры. У магазіне райспажыўтаварыства вогнетушыцелі размешчаны на бачным месцы, пазначаным указальнікамі. Тое ж самае было зроблена і ў “Алне”. Але новыя стэлажы закрылі доступ да супрацьпажарнай прылады. Трэба было б звярнуць увагу кіраўнікам прадпрыемстваў і на ўкамплектаванне медыцынскіх аптэчак.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о