Пра бяспеку, пра парадак, пра сорам.
Гэтым разам маршрут мобільнай групы быў скіраваны па аб’ектах райцэнтра. Першапачаткова правяраючыя наведаліся да былога рачнога вакзала, што ужо колькі год быў зачынены. Зараз тут вядуцца рамонтныя работы, выносіцца будаўнічае смецце, аднаўляюцца вокны.

Пра бяспеку, пра парадак, пра сорам.Былы рачны вакзал. Зараз тут вядуцца рамонтныя работы, выносіцца будаўнічае смецце, аднаўляюцца вокны.

Падворак ветстанцыі таксама істотных заўваг не выклікаў: пляцоўка на ўездзе была прыбрана і падкошана. Ветэрынары запэўнілі — наступная на чарзе на падкоску — унутраная тэрыторыя.
Не ўдалося дачакацца гаспадара аўтамайстэрні, што знаходзіцца побач. У большасці сваёй тут чыста і па-свойму утульна, але спакою правяраючым не дае апошняе памяшканне, што знаходзіцца за боксамі. Ужо які год памяшканне выкарыстоўваецца у якасці склада, але праходы тут загарушчаны, а рэчы складзены небяспечна.
Непадалёк знаходзіцца філіял БМУ № 84 ААТ “Сельэнэргамантаж”. Па ўсім відаць, што да парадку тут ставяцца з павагай, але падтрымліваць яго пастаянна будаўнікам, відаць, замінае напружаны графік. Нажаль, неахайна складзеныя дошкі і гарбылі — не адзіная небяспека. У побытавым памяшканні для прыгатавання і ўжывання ежы ёсць праблемы з пліткай — у пакоі адчуваецца пах газу. Адказныя абяцалі выправіць гэтую сітуацыю ў бліжэйшы час.
На будаўнічай пляцоўцы інтэрната, што знаходзіцца на вуліцы Гогаля, 9, будаўнікі працавалі без спецвопраткі і без страхоўкі. У гутарцы з прарабам высветлілася, што і ў будаўнікоў ёсць шэраг пытанняў.

Пра бяспеку, пра парадак, пра сорам.На будаўнічай пляцоўцы інтэрната на вуліцы Гогаля, 9

Асабліва здзіўлены і незадаволены працаўнікі былі адносінамі некаторых жыхароў інтэрната да парадку. Маўляў, не паспелі прывесці фасад ў годны выгляд, як яго ўжо замаралі, не паспелі прыбрацца на пляцоўцы, а за выхадныя тут ўжо з’явілася гара смецця, што выкідвалі, мабыць, праз вокны.
Адна справа — не заўважыць небяспеку ці непарадак з-за “замыленасці” вока ці не пабачыць неахайнасць з-за насычанай працы, але ствараць сметніцу там, дзе жывеш — не варта сучаснага чалавека. Горад можна адбудаваць, аднавіць састарэлыя будынкі, пафарбаваць пачарнелыя фасады, але хто павінен закладваць даросламу чалавеку разуменне элементарнай побытавай культуры? Ці, каб прыбрацца, таксама трэба запрашаць гасцей з суседніх гарадоў Беларусі?..

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о