За мінулы год санітарна-гігіенічнай лабараторыяй раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі даследавана 164 пробы харчовых прадуктаў на ўтрыманне радыянуклідаў. У большасці сваёй насельніцтва прыносіла для даследавання свежыя і сушаныя грыбы, чарніцы, кляновы і бярозавы сок, тварог дамашні, гарбузікі. Перавышэнне радыянуклідаў выяўлена толькі ў адным выпадку – гэта былі лісічкі, сабраныя каля вёскі Брацкае Нараўлянскага раёна. Нарматыў у 370 Бк/кг быў перавышаны ў 24 разы – 8988 Бк/кг.

Вада летась на ўтрыманне радыянуклідаў не даследавалася.
Правесці радыяметрычнае вызначэнне цэзія-137 у прадуктах харчавання можна ў санітарна-гігіенічнай лабараторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Валадарскага, 3. Маса пробы павінна складаць не менш за 0,5 кілаграма. Даследаванне проб на асабістыя патрэбы праводзіцца бясплатна.

Вікторыя НЕСЦЯРЧУК, памочнік урача-гігіеніста РайЦГіЭ.
Фота І. ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о