“Дзень дэпутата” на тэрыторыі Камаровіцкага сельсавета прайшоў у апошні аўторак студзеня і распачаў гадавы цыкл выязных сустрэч-справаздач. У ходзе мерапрыемства была прааналізавана сумесная работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па забеспячэнні жыцця-дзейнасці насельніцтва Камаровіцкага сельскага Савета.

Сустрэча пачалася са слоў удзячнасці старшыні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча на адрас старэйшын і насельніцтва за паразуменне, дапамогу і ўзаемадзеянне. “Праяз-джаючы па населеным пункце з задавальненнем назіраў вынікі нашай сумеснай работы: 2,5 кіламетра новай агароджы, знесена больш за 50 лядашчых домаўладанняў, пры гэтым тэрыторыі не пустуюць. Аднак, не спыняемся на дасягнутым – агароджу яшчэ трэба аздобіць планкай і пафарбаваць,” – акрэсліў спіс задач Сяргей Аляксандравіч.

Любоў Рыбалка, старшыня сельвыканкама, праінфармавала прысутных адносна гісторыі і складу Камаровіцкага сельсавета, пасля чаго старшыня райсавета дэпутатаў прапанаваў пазнаёміцца з жыццём аграгарадка непасрэдна на месцы, наведаўшы ключавыя сацыяльна значныя аб’екты.

Поспех магчымы ва ўзаемадзеянні

Тэма сустрэчы была акрэслена загадзя, і кіраўнікі ўсіх наведаных суб’ектаў гаспадарання мелі магчымасць прэзентаваць сваю дзейнасць. Былі наведаны Камаровіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, гандлёвыя аб’екты: магазін і закусачная “Волат”, установы адукацыі: сярэдняя школа і дзіцячы сад, машынна-трактарны парк ААТ “Камаровічы” і Свята-Троіцкая капліца. Кіраўнікі арганізацый падзяліліся вынікамі работы за 2019 год, праблемамі, якія даводзіцца вырашаць і планамі-задачамі на 2020 год.

Дыялог атрымаўся шчыры і канструктыўны: дзельныя парады і дзелавыя прапановы Сяргея Аляксандравіча для многіх кіраўнікоў сталі кіраўніцтвам да дзеяння.
У час наведвання амбулаторыі ўрача агульнай практыкі фельчар Дзіяна Малюкова прапанавала прысутным аналітычную інфармацыю па дзейнасці ўстановы. Вольга Семікопенка, выконваючая абавязкі галоўнага ўрача УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”, звярнула ўвагу на неабходнасць узмацнення работы з насельніцтвам па павышэнні асабістай зацікаўленасці ў ахове ўласнага жыцця і здароўя. На пытанне старасты вёскі Боркі Сяргея Дудкоўскага адносна наяўнасці зубнога кабінета і спецыяліста ў ім, і немагчымасці выдаліць безна-дзейны зуб, Вольга Леанідаўна адказала, што выдаленне зуба – кампетэнцыя стаматолага-хірурга, мясцовы ўрач гэтым правам па кваліфікацыі не надзелены.

Пры сустрэчы з кіраўнікамі гандлёвых аб’ектаў удзельнікамі мерапрыемства быў адзначаны неблагі ўзровень забяспечанасці харчовымі таварамі і таварамі першай неабходнасці, пажадалі і надалей падтрымліваць асартыментны пералік.
На тэрыторыі машынна-трактарнага парку дырэктар ААТ “Камаровічы”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ларыса Талецкая грунтоўна і падрабязна распавяла пра падрыхтоўку тэхнікі да сезона – рамонт вядзецца за кошт уласных сродкаў, на лінейцы гатоўнасці стаіць ужо амаль уся тэхніка.

Ва ўстановах адукацыі ўдзельнікі Дня дэпутата атрымалі магчымасць пазнаёміцца з умовамі ажыццяўлення адукацыйна-выхаваўчага працэсу. У сярэдняй школе ў суправаджэнні дырэктара Таццяны Якавец і вучняў-экскурсаводоў наведалі класныя памяшканні, спартыўную залу, бібліятэку і сталовую. Сяргей Аляксандравіч пацікавіўся выкананнем натуральных нормаў харчавання школьнікаў, на што Таццяна Віктараўна падрабязна распавяла пра сістэму работы ўстановы ў гэтым накірунку.

Наведваючы тэрыторыю дзіцячага сада, Сяргей Аляксандравіч на адрас дэпутацкага корпуса выказаў прапанову: адрамантаваць павець на гульнявой пляцоўцы, на што тыя, у сваю чаргу, адказалі згодай.
Клопатам пра духоўнасць пазначана з’яўленне капліцы на тэрыторыі аграгарадка. Стараста Галіна Касінская паведаміла, што спонсарскія ахвяраванні і грашовыя сродкі мясцовых жыхароў зрабілі мару рэальнасцю.
Як відаць, сумесная работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва Камаровіцкага сельскага Савета арганізавана на добрым узроўні.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Любоў Мікалаеўна асобна спыні-лася на формах і метадах аргані-зацыі работы з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах.
Інфармацыю па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва прапанаваў Мікалай Арцемянюк, з выступлення якога стала зразумела, што насельніцтва Камаровіцкага сельсавета праблем з абслугоўваннем не мае – на тэрыторыі сельсавета маюцца 2 стацыянарныя гандлёвыя аб’екты, 1 аб’ект грамадскага харчавання, а жыхароў населеных пунктаў Фаставічы, Боркі, Праходы тройчы на тыдзень абслугоўвае аўталаўка.
Дзмітрый Прыходзька, начальнік аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама закрануў хвалюючае пытанне запазычанасцей перад ЖКГ за аказанне паслуг. Старшыня райсавета дэпутатаў зазначыў, што гэтага быць не павінна: “Якасць паслуг, што прадастаўляе ЖКГ, добрая: вада ў належным стане, ацяпленне, вываз смецця – справа за вамі”.
На прыём у гэты дзень запісалася Ніна Сянько. Жанчына заклапочана адсутнасцю прамога маршрута да Гомеля. Прыватныя перавозчыкі часам закрываюць гэту праблему, але няма трывалага графіка і кошт хацелася б танней. Сяргей Аляксандравіч паабяцаў сітуацыю вывучыць.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о