У нядзелю, 10 мая, петрыкаўскі “Шахцёр” прымаў на стадыёне “Прыпяць” паўночных гасцей – футбольны клуб “Полацк-2019”. Чацвёрты тур другой лігі быў прымеркаваны да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.

“Полацк-2019” не здолеў  супрацьстаяць  петрыкаўскаму “Шахцёру” “Полацк-2019” не здолеў  супрацьстаяць  петрыкаўскаму “Шахцёру” “Полацк-2019” не здолеў  супрацьстаяць  петрыкаўскаму “Шахцёру”Надвор’е ў гэты дзень было цёплае і сонечнае, адпаведна і заўзятараў на трыбунах сабралося даволі багата. Прагнозы мясцовых аматараў футбола былі на карысць “Шахцёра”. Але што было вядома пра саперніка? Нягле-дзячы на назву, створаны клуб быў у 2013 годзе як “Полацкгаз”. Летась клуб выйшаў з-пад пратэктарата газавай галіны, змяніў 70% саставу, зрабіўшы стаўку на маладых ігракоў, з-за чаго і атрымаў сучасную назву. Змены не прывялі да цяжкасцяў: у мінулым сезоне каманда здолела стаць віцэ-чэмпіёнам Віцебшчыны і заваяваць Кубак вобласці.

Сёлета дружына вырашыла паспрабаваць свае сілы ў другой лізе нацыянальнага чэмпіянату. Старт у трэцім дывізіёне аказаўся больш складаным для палачан у параўнанні з лігай абласной. У першым туры каманда пацярпела буйное паражэнне ад гомельскага “Бумпрама” – 0:4. Другі тур прынёс паражэнне ў гасцях ад ФК “Жлобін” – 0:1. У трэцім туры каманда з Поўначы Беларусі адыгралася ў паядынку з рагачоўскім “Дняпро”, дзе перамагла з унушальным лікам 8:2. Такім чынам, да ігры з “Шахцёрам” “Полацк-2019” знаходзіўся на шостай пазіцыі турнірнай табліцы і розніцай +1 паміж забітымі і прапу-шчанымі мячамі.

“Шахцёр” жа турнірны пратакол узначальваў, бо меў 3 перамогі ў трох гульнях. Забівалі петрыкаўскія футбалісты багата, але і прапускалі адносна нямала, таму па розніцы забітых і прапушчаных две другія каманды, Магілёўскі “Дняпро” і гомельскі “Бумпрам”, дыхалі ў спіну “Шахцёру”: +9 і +8 адпаведна.
Суботняя гульня з “Полацкам” не здавалася складанай. Па-першае, “Шахцёр” з’яўляецца фаварытам лігі, па-другое, гуляе “дома”, па-трэцяе, сапернікі, прыбыўшы на стадыён у дзень гульні, вытрымалі сур’ёзны пераезд, што зніжала спартыўныя кандыцыі палачан.

Ад самага пачатку гаспадары захапілі ініцыятыву і выглядалі на полі лепей, але забіць доўгі час не маглі. Шэраг атак полацкіх варот не мелі лагічнага завяршэння – нападаючаму проста не было каму аддаваць перадачу: таварышы па камандзе доўгі тэрмін не паспявалі адначасова ўварвацца ў штрафную пляцоўку саперніка.
Сітуацыя змянілася на 39-й хвіліне, калі нападаючы “Шахцёра” Віталь Ганіч з’явіўся перад варотамі загадзя і дачакаўся перадачы з правага фланга – 1:0.
На апошняй хвіліне першага тайма, а потым на 15 хвіліне другой паловы гульні адрыў павялічыў нападаючы Аляксей Хадневіч, аформіўшы дубль. Дарэчы, два яго галы былі падобныя: атрымаўшы мяч каля штрафной пляцоўкі саперніка, не зважаючы на апеку абароны (якая ледзь паспявала за набраўшым хуткасць форвардам “Шахцёра”), Алексей першым крананнем недалёка пракідваў мяч наперад, а другім забіваў у вароты “Полацка-2019” прыкладна з дзясятка метраў – 3:0.
На 65-й хвіліне Уладзімір Харланаў навесіў са шрафнога да варот палачан, дзе за спінамі сапернікаў незаўважным заставаўся абаронца “Шахцёра” Кірыл Цэван, што і адправіў галавой мяч у сетку – 4:0.
Праз 10 хвілін “Шахцёр”, парушыўшы правілы ў час абароны сваіх варот, “атрымаў” 11-мятровы, які без праблем рэалізаваў Ула-дзіслаў Шумакоў – 4:1, але петрыкаўскую каманду гэта не спыніла.

Прайшло яшчэ 5 хвілін і ўжо нападаючы Павел Стаскевіч нечакана для варатара “Полацка-2019” падставіў галаву пад навес з вуглавога, а на 90-й хвіліне кропку ў гульні паставіў Павел Яфімчык, які трапна згуляў галавою з навеса паўабаронцы Ігара Казакова. Спакою апошняга заставалася толькі зайздросціць: з левага кута штрафной “Полацка-2019” Ігар адцягнуў увагу абаронцы саперніка дрыблінгам і нечакана высокім навесам перавёў мяч на правы фланг, дзе Яфімчык, набраўшы добры разгон, моцна прабіў галавою ў бліжэйшы вугал варот. Нібы па нотах разыграны гол – 6:1.

Петрыкаўскі клуб здолеў навязаць сваю, ужо традацыйную гульню – вострыя і хуткія атакі і выдатная адпрацоўка на “другім паверсе”. Але заўсёды ёсць над чым працаваць. Як адзначыў галоўны трэнер “Шахцёра” Сяргей Нікіфарэнка, мяркуючы па гульні, камандзе трэба павышаць індывідуальнае майстэрства, бо з боку “Шахцёра”, нягледзячы на станоўчы вынік, назіраўся пэўны тэхнічны брак.

А мы віншуем каманду з перамогай, тым больш, што на дадзены момант гарнякам з 12 ачкамі ўдаецца захоўваць першае месца ў сваёй групе. Наступны матч 23 мая каманда згуляе ў гасцях у гомельскага “Бумпрама”, які зараз знаходзіцца на трэцім радку табліцы з 9 ачкамі, згуляўшы тры гульні. Нешта нам падказвае, што матч будзе сапраўдным прынцыповым супрацьстаяннем. Тым цікавей будзе назіраць!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о