Прэзідэнт краіны, Аляксандр Лукашэнка, неаднаразова падкрэсліваў міралюбівасць знешняй палітыкі Беларусі і яе накіраванасць на канструктыўны дыялог. Дыялог на роўных. Словы ў нашага Прэзыдэнта не разыходзяцца са справай.
Яшчэ адно сведчанне гэтаму – памілаванне каталіцкіх святароў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча, якія былі асуджаны за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць беларускай дзяржаўнасці. Прэзідэнт, па просьбе Папы Рымскага Льва XIV пры ўдзеле мітрапаліта Іосіфа Станеўскага і дзеля развіцця зносін Беларусі з Ватыканам прыняў рашэнне аб іх памілаванні.
Яшчэ адзін жэст добрай волі ў знак развіцця дасягнутых раней дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам Беларусі і ЗША Дональдам Трампам і па просьбе украінскага боку – гэта памілаванне 31 грамадзяніна Украіны, якія здзейснілі злачынствы на тэрыторыі Беларусі.
Грамадзяне суседняй краіны памілаваны ў мэтах стварэння умоў для ўрэгулявання ўзброеннага канфлікту ў сумежнай краіне.
Як адзначыў Прэзідэнт, “мы не можам памяняць суседзяў, нам з імі жыць”. А таму палітыка на наладжванне канструктыўнай размовы слушная і ўжо мае свае станоўчыя вынікі.
Надзея Сігай.







Оставить комментарий