У разрэзе краін Еўропы наш заходні сусед, Польшча, мае самы дарагі кошт на энерганосьбіты, у прыватнасці, на электрычнасць.
Яе кошт для грамадзян напярэдадні выбараў прэзідэнта замарожаны, але гэта “замарозка” б’е па кішэні дзяржавы. А прамысловыя прадпрыемствы аказаліся сам насам з энергетычнай праблемай. Тарыфы на яе зашкальваюць, што вядзе большасць прадпрыемстваў у бездань.
Энергетыка – галіна, якая стаіць у аснове як працы прадпрыемстваў, так і дабрабыту грамадзян – так уладкаваны сучасны свет. Якім жа чынам Польшча апынулася ў энергетычнай “яме”? Электрычнасць суседняя краіна атрымлівала ў першую чаргу ад цяпло- і гідраэлектрастанцый. Польшча мае адно з багацейшых радовішчаў вугля ў Еўропе ў Летніцы. Яго запасаў, па ацэнках экспертаў, хапіла б, каб паўтысячагод забяспечваць вугальную электрастанцыю “Белхатув”, якая забяспечвае амаль дваццаць працэнтаў унутранага попыту. Таму цеплаэлектрастанцыі для краіны былі ў свой час абгрунтаваным рашэннем. Няхай гэта не зусім экалагічна, але гарантавала краіне стабільнасць.
Але, уступіўшы ў ЕС, Польша пайшла па шляху “зялёнай” энергетыкі – пачала нарошчваць колькасць ветраных і сонечных генератараў, а найвялікшае ў Еўропе радовішча вугля было занядбана. Напрамак “зялёнай” энергетыкі слушны, толькі кліматычныя ўмовы Польшчы не вельмі для гэтага прыстасаваны, што і прывяло да праблем з энерганосьбітамі.
Як вынік: “зялёная брусельская позва” не пайшла на карысць польскай эканоміцы, а прывяла да зніжэння канкурэнтназдольнасці прадпрыемстваў, закрыцця вытворчасці, скарачэння працуючых і павелічэння эканамічных і сацыяльных праблем у краіне.
Надзея Сігай.






Оставить комментарий