ПОГЛЯД: ЕАЭС – крок да Інданэзіі

0
194

Адной з галоўных гандлёвых якасцей беларусаў на сустрэчы з прадстаўнікамі Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Аляксандр Лукашэнка назваў абавязковасць. Гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з Беларуссю можна і патрэбна ладзіць справу.
Я б дадала, што не толькі абавязковасць, але і паслядоўнасць. Гэтыя якасці Беларусь прапагандуе як самастойная краіна, так і ў складзе пэўных палітычна- эканамічных супольнасцяў.

24 лістапада, Аляксандр Лукашэнка, як старшыня Еўразійскага эканамічнага саюза са студня 2025 года Беларусь у трэці раз старшынствуе ў гэтым саюзе падпісаў праект Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Інданэзіяй з другога боку.

Дакумент накіраваны на спрашчэнне узаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Інданэзіяй як адным з важных парнёраў ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Вось яна паслядоўнасць у дзеяннях – развіццё ўзаемакарысных сувязей як з бліжэйшымі суседзямі, так і з іншымі дзяржавамі. Гэта пагадненне дазволіць нашай краіне, як аднаму з членаў ЕАЭС, атрымаць дадатковую канкурэнтную перавагу для прадукцыі Беларусі і стварыць умовы для пашырэння экспартных паставак, забяспечыць эканомію на выплаце мытнявых пошлін.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о