ПОГЛЯД: да чаго вядзе чарговы карупцыйны скандал ва Украіне

0
52

ПОГЛЯД: да чаго вядзе чарговы карупцыйны скандал ва УкраінеАндрэй Лявончык, пракурор Петрыкаўскага раёна:
– Барацьба з карупцыйнымі праяўленнямі – гэта, без перабольшання, пытанне нацыянальнай бяспекі.

Карупцыя наносіць шкоду як асобнаму чалавеку, так і грамадству ў цэлым. Україна ў гэтым сэнсе сумны наглядны прыклад. Карупцыя прывяла краіну спачатку да Майдана, затым да вайны, а сёння падрывае магчымасць перагавораў па заключэнні мірнага пагаднення. Уласны народ пакутуе і гіне, а яго “лідар” настойвае на працягу супрацьстаяння з Расіяй.

Дыяметральна супрацьлеглай пазіцыі прытрымліваецца наш Прэзідэнт. Раскрытыя карупцыйныя схемы жорстка караюцца і публічна асуджаюцца ў нашай краіне. Карупцыя не толькі падрывае эканоміку, але і дыскрэдытуе дзяржаўную ўладу ў вачах грамадзян. Таму ў гэтым пытанні, цвёрда перакананы наш нацыянальны лідар, не можа быць ніякіх патуранняў і выключэнняў. І сёння мы можам гаварыць, што карупцыя ў Беларусі не бескантрольная з’ява, а выклік, на які дзяржава на чале з Прэзідэнтам дае адэкватны і суровы адказ.

У нашай краіне прымаюцца бескампрамісныя меры ў адносінах да любога, хто парушае закон, незалежна ад займаемай пасады або мінулых заслуг.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о