З моманту рэарганізацыі Петрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства ў філіял Гомельскага прайшло тры месяцы.

Што з запланаванага ўдалося здзейсніць за гэты час і якімі перспектывамі жыве раённае спажывецкае таварыства – пра гэта распавёў у час сустрэчы на адкрыцці крамы “Родны кут” дырэктар Алег Кот.

– Так, за гэты час у нас ужо ёсць станоўчыя моманты ў рабоце. Па выніках працы за 9 месяцаў бягучага года тэмп росту экспартнага абароту пры заданні 135% фактычна склаў 147,2% ці 54 тысячы долараў. Аднак пакуль не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па тэмпе росту роз-нічнага тавараабароту гандлёвай сеткі – выканана 73,1% даведзенага паказчыка, а па грамадскім харчаванні маем толькі 79,4% ад плана.

Планы і перспектывы спажывецкага таварыстваШто да прамысловай прадукцыі, то гэты прагнозны паказчык па выніках 9 месяцаў складае 78%. Крыху недабіраем і па нарыхтоўках: выкананне даведзенага задання складае 96,5%.
Станоўчы рух у рабоце прад-прыемства відавочны: аб’ём рознічнага тавараабароту гандлёвай сеткі за 9 месяцаў бягучага года склаў 5316 тысяч рублёў, прырост да ўзроўню 6 месяцаў – 5,7%.
Асноўнай прычынай падзення аб’ёмаў дзейнасці ў папярэдні перыяд з’явілася адсутнасць у гандлёвай сетцы дастатковага асартыменту запатрабаваных тавараў, а таксама закрыццё аб’ектаў па прычыне адсутнасці кадраў.
На сённяшні дзень сітуацыя мяняецца ў лепшы бок: ідзе насычэнне гандлёвай сеткі запатрабаваным асартыментам – пакупніцкі попыт нараджае прапановы. Разам з тым аднаўляецца праца раней закрытых аб’ектаў гандлёвай сеткі. У 3 квартале адкрыты крамы ў вёсцы Муляраўка і ў гарадскім пасёлку Капаткевічы. Адкрыта ветэрынарная аптэка.

У гэтым накірунку работа будзе працягнута: пасля адкрыцця крамы “Родны кут” плануецца да канца лістапада аднавіць работу крамы “Рассвет”, – паведаміў у час гутаркі Алег Васільевіч.
Што да “Роднага кута”, то гэты гандлёвы аб’ект аднаўляе сваю работу пасля рамонту і камплектацыі калектыву. Асартымент крама мае даволі разнастайны па кожнай групе харчовых тавараў. Кошт на асобныя тавары таксама здзівіў і парадаваў. Гандлёвая зала стала больш зручнай для перамяшчэння. Склалася ўражанне, што “Родны кут” здольны задаволіць густ і запатрабаванні пакупнікоў. Ды і для інфраструктуры горада аднаўленне работы гэтага гандлёвага аб’екта – доўгачаканая падзея.

– На сённяшні дзень адрамантаваны ўсе тэхнічныя вузлы па вытворчасці белабулачных вырабаў на хлебазаводзе. На асноўным агрэгаце выпечкі формавага хлеба зроблены капітальны рамонт комінаў і награвальных шахт, выпраўлены дэфекты мура печы, – працягвае аповед пра дзейнасць спажывецкага таварыства Алег Васільевіч. – Набыта награвальная электронная ўстаноўка, што дазволіць істотна эканоміць паліва і падтрымліваць пастаянную тэмпературу ў печы. Таксама вялікі плюс устаноўкі ў памяншэнні шкодных выкідаў у атмасферу.
Што да дзейнасці аб’ектаў грамадскага харчавання, то адной з аб’ектыўных прычын зніжэння аб’ёмаў у другім і трэцім кварталах з’явілася памяншэнне наведвальнікаў у сувязі з неспрыяльным эпідэмічным становішчам.
Нягледзячы на тое, што не забяспечаны прагнозныя тэмпы росту па рознічным тавараабароце гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання, спецыялістамі філіяла праводзіцца пэўная работа па пошуку дадатковых рэзерваў росту тавараабароту.
Для павелічэння аб’ёмаў рэа-лізацыі плануецца праводзіць “Адзіныя дні зніжак” не радзей за адзін раз у месяц на нехарчовыя групы тавараў, акцыі па продажы харчовых тавараў “Тавар дня”, “Тавар тыдня”.

Для актывізацыі продажаў і павелічэння аб’ёмаў рознічнага тавараабароту плануецца прадастаўляць пакупнікам крэдыты “Лёгкія пакупкі”, а таксама прымаць удзел у восеньскіх кірмашах-базарах.
Камерцыйнай службай штодня адпрацоўваюцца крамы на прадмет наяўнасці тавараў згодна з асартыментным пералікам і па рэштках тавараў на размеркавальных складах. Усталяваны жорсткі кантроль за выкананнем заявак на завоз тавараў.
Сёння адной з асноўных задач па выкананні мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне тавараабароту, з’яўляецца атрыманне запатрабаваных тавараў і насычэнне імі гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання, – дзеліцца планамі дырэктар.

Па галіне нарыхтоўкі і прамысловасці, як адзначыў у час гутаркі Алег Васільевіч, за ліпень-верасень, на жаль, дапушчана зніжэнне (нарыхтоўка – 8,8%, вытворчасць – 5,2%). Асноўнай прычынай недаатрымання аб’ёмаў дзейнасці паслужыла зніжэнне аб’ёмаў закупа буйной рагатай жывёлы. Калі ў 2019 годзе было закуплена 249 тон, то сёлета – 136 тона. Аб’ём знізіўся практычна ў два разы, а гэта, адпаведна, паўплывала на вытворчасць прамысловай прадукцыі.
Праблемным пытаннем на сённяшні дзень, па словах Алега Васільевіча, з’яўляецца і востры недахоп спецыялістаў.
Аднак калектыў з надзеяй глядзіць у будучыню і верыць, што ўсё атрымаецца.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о