4

У мінулую суботу галіна спажыўкааперацыі святкавала свой галоўны дзень у календары – Дзень кааперацыі. З гэтай нагоды калектыў Петрыкаўскага райспажыўтаварыства сабраўся ў зале раённага Дома культуры на ўрачыстасць, якая да таго ж была прыўрочана і да 80-годдзя ўтварэння галіновага саюза ў вобласці.

Віншаванні мясцовых кааператараў межаваліся з канцэртнымі нумарамі артыстаў РДК.

Выступаючы перад калегамі, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Уладзімір Калесны адзначыў асноўныя накірункі развіцця прадпрыемства і падзякаваў лепшым працаўнікам за ўклад у агульную справу. Шэраг работнікаў падраздзяленняў райСТ атрымалі з нагоды свята ганаровыя граматы і лісты падзякі праўлення і прафсаюзнай арганізацыі.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота аўтара.

10 9 8 7 6 5 3 2 1

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о