Ва СК “Уручча” прайшоў II рэспубліканскі фестываль па чырлідынгу, мажарэткам і сцяг-шоў “CHEER – FEST 2019”.

Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу

Больш за 400 удзельнікаў сабраў фестываль з Гродзенскай і Гомельскай абласцей, значная частка спартсменаў была з Мінска.

Паспяховымі выступленнямі парадавалі навучэнцы ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” з гуртоў SunWay і Anioly.

Тры срэбра і бронзу вучаніцы заваявалі ў намінацыі “Індывідуальны чырлідэр  сола”, у якой суддзі ацэньвалі ўзровень майстэрства спартсмена, тэхніку і складанасць выкананых элементаў, артыстычнасць, узаемадзеянне з гледачом.

Праграма ўяўляла сабой сольны выступ спартсмена, у якім спалучаліся элементы акрабатыкі і чыр-харэаграфіі. У гэтай намінацыі нашы зямлячкі ўдзельнічалі ўпершыню.

Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу

У выніку ва ўзроставай катэгорыя “дзеці” на 2 месцы апынулася Агнія Хільман. У вобразе анёла дзяўчынка пакарыла не толькі журы, але і гледачоў.

Ва ўзроставай катэгорыі “юніоры” было некалькі спартсменак ад гурта. Другое месца заслужана атрымала Настасся Тарасава, трэцяе – Дыяна Насека, чацвёртае  – Вікторыя Бычкоўская.

Ангеліне Бурмістравай ва ўзроставай катэгорыі “дарослыя”  дасталася другая прыступка п’едэстала.

Пераможцы атрымалы кубкі і дыпломы.

Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу

Паездка стала магчыма дзякуючы фінансавай падтрымцы бацькоўскага камітэта цэнтра творчасці, за што аддзел адукацыі, спорту і турызму выказвае шчырую ўдзячнасць.

Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу

Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу Петрыкаўскія спартсменкі прывезлі кубкі з рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу

Віншуем нашых дзяўчынак і жадаем не спыняцца на дасягнутым.

 

 Т. СЯРГЕЕВА,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о