Хутка ў краіне адбудзецца другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, на якім будуць вызначаны ключавыя напрамкі развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Жыхары Петрыкаўшчыны абмяркоўваюць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на будучую пяцігодку.
Ірына БАЯШЭНКА, старшыня Мышанскага сельскага Савета:
— Сярод другіх задач, якія абазначаны ў праекце Праграмы, важнае месца займаюць задачы па стварэнню добрай і камфортнай прасторы для жыцця беларусаў. Як кіраўнік мясцовага самакіравання, я лічу гэты напрамак надзвычай важным і актуальным. Сельская мясцовасць – не толькі крыніца сельскагаспадарчай прадукцыі, але і дом для значнай часткі насельніцтва. Менавіта тут захоўваюцца традыцыі, культура і непаўторны каларыт нашай краіны.
Таму стварэнне камфортных умоў для жыцця ў вёсцы – гэта інвестыцыя ў будучыню Беларусі. Добрая і камфортная прастора, гэта, сучасныя дарогі, якаснае водазабеспячэнне, даступны транспарт, даступнасць і якасць медыцынскіх паслуг, адукацыі, добраўпарадкаваныя вуліцы. У нашым сельсавеце за апошні час у гэтым плане зроблены і робяцца значныя крокі. Рамантуем дарогі, робім бягучыя рамонты, падтрымліваем мясцовыя ініцыятывы па добраўпарадкаванні.
Безумоўна, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Я ўпэўнена, што дзяржава працягне работу ў гэтым плане і ў будучай пяцігодцы.






Оставить комментарий