Асенне-зімовы перыяд лічыцца адным з самых пажаранебяспечных. З усталяваннем нізкіх тэмператур узрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне парушэнняў правілаў устройства і эксплуатацыі пячнога ацяплення. З надыходам ацяпляльнага сезона пачынаецца «гарачая» пара не толькі для работнікаў жыллёва-камунальных службаў, але і для работнікаў МНС.

Петрыкаў. Праца ў «разгары» Петрыкаў. Праца ў «разгары» Петрыкаў. Праца ў «разгары»У разгар ацяпляльнага перыяду работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанні, у якіх есць пячное ацяпленне.
Першае домаўладанне, у якое зазірнулі выратавальнікі, аказалася зусім сіратлівым. Звычайны дом з пакасіўшымся плотам і сухой травой вакол.
— Аўтаномны пажарны апавяшчальнік ёсць, але не працуе, напэўна, батарэйка села, — кажа гаспадыня хаты. — Комін не чысцілі, але абавязкова ўсё выпраўлю.
З наступнага домаўладання назіральная камісія выйшла з добрым настроем, бо ў бабулі печ без парушэнняў, у доме цёпла, а пажарны апавяшчальнік «міргае», як кажа гаспадыня.
На жаль, на шляху работнікаў сустракаліся і хаты, у якіх няма аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У час гутарак выратавальнікі рэкамендавалі гаспадарам набыць «памочніка», бо гэты прыбор не будзе лішнім і апавясціць у выпадку пажару.

Калі члены аглядавай камісіі зайшлі ў чарговае домаўладанне, яны былі здзіўлены, бо ўбачылі дымавую завесу.
— Вы курыце ў ложку? — пытаецца інспектар у гаспадара.

— Не, ні ў якім разе. Імкнуся выходзіць на вуліцу, а ў ложку ніколі не куру, бо чуў пра пажары па гэтай прычыне, — тлумачыць грамадзянін.
У ходзе абследвання домаўладанняў работнікамі службы выратавання праведзены тэматычныя гутаркі з жыхарамі, даведзены асноўныя меры бяспекі, дадзены рэкамендацыі па папярэджанні пажараў у зімовы ацяпляльны перыяд. Для напамінаў пра небяспеку грамадзянам уручаюцца тэматычныя буклеты ад МНС. Праблемныя пытанні, выяўленыя ў ходзе прафілактычнай работы, узяты на кантроль службамі, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць іх вырашэнне.

Пры любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о