diplom_RIOПрыемнай навіной падзяліліся нашы вытворцы малочнай прадукцыі. Так, Петрыкаўскі філіял вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Калінкавіцкі малочны камбінат” атрымаў чарговую ўзнагароду.

 Дыплом пераможцы ў конкурсе народнай дэгустацыі ў намінацыі “Сыры з напаўняльнікамі і ў тым ліку і вэнджаныя” прывезлі петрыкаўскія сыраробы з Гродна.

Менавіта ў Гродне адбыўся вераснёўскі традыцыйны пяты фестываль сыру пад арыгінальнай назвай “Тэорыя вялікага сыру”, ініцыятарам якога стала мясцовае прадпрыемства ААТ “Малочны свет”.

 Петрыкаўскія вытворцы прымалі ў ім удзел упершыню. На фестывалі на народную дэгустацыю ўдзельнікі-сыраробы  прадставілі 80 найменняў сырнай прадукцыі. Прыемна, што менавіта петрыкаўскі сыр з напаўняльнікам “Рыа” быў прызнаны самым смачным і лепшым па якасцях.

Віншуем прамыславікоў з чарговай узнагародай і народным прызнаннем!

Інга ГІЛЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о