Як мы ўжо паведамлялі, напярэдадні Дня Незалежнасці, 30 чэрвеня, у дзень вызвалення Петрыкаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у райцэнтры ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыты яслі-сад № 5. Гэта падзея стала сапраўдным падарункам да свята. Капі-тальны рамонт установы ішоў амаль два гады, і вось пры падтрымцы абласнога і раённага кіраўніцтва, пры стабільным дзяржаўным фінансаванні адноўленая ўстанова гатова прымаць сваіх маленькіх выхаванцаў.В Петрикове торжественно открыли детский сад 5Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі ганаровыя госці: старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзій Салавей, старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Наўныка, намеснік дырэктара ААТ “Гомельскі аб’яднаны будаўнічы трэст” Валянціна Рог.

– Петрыкаў – горад, які з улікам адкрыцця ГАК мае неблагія перспектывы. Ужо сёння ён інтэнсіўна забудоўваецца і развіваецца, – адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзій Салавей. – Адкрыццё пасля капітальнага рамонту дзіцячага садка, як і мінулагодняе добраўпарадкаванне – яркі таму доказ. Віншую ўсіх са святам, жадаю калектыву і выхаванцам яркіх адкрыццяў, плённай працы на карысць малой радзімы.

Кіраўнік вобласці таксама заўважыў, што гэтымі днямі, напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці – у розных кутках Гомельшчыны адкрываюць дзверы новыя аб’екты, у тым ліку сацыяльнай сферы, каб наша жыццё станавілася лепшым і больш камфортным.

Аляксандр Наўныка пачаў сваё выступленне са слоў удзячнасці на адрас кіраўніцтва краіны і вобласці. Віншуючы калектыў установы і бацькоў з ад-крыццём сада, Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што праблема забеспячэння дзяцей дашкольнага ўзросту месцамі ў дзіцячых садках Петрыкава ў хуткім часе будзе знятая: зараз “Беларуськалій” актыўна вядзе будаўніцтва яшчэ аднаго дзіцячага садка на 240 месцаў. Калектыву “Сонейка” пажадаў натхнення, творчасці, здзяйснення мар, каб работа прыносіла асалоду і мела вынік.

У гэты ўрачысты дзень ганаровыя госці прыйшлі на ад-крыццё дзіцячага садка не з пустымі рукамі. Старшыня Гомельскага аблвыканкама ўручыў дашкольнай установе сертыфікат на 80 тысяч рублёў на набыццё мэблі, кіраўнік раёна – камп’ютар. Сертыфікат на тысячу рублёў ад абласнога грамадскага аб’яднання “Фонд міру” са словамі віншавання і пажаданнямі поспехаў уручыла член прэзідыума, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.

В Петрикове торжественно открыли детский сад 5 В Петрикове торжественно открыли детский сад 5 В Петрикове торжественно открыли детский сад 5Былі на ўрачыстай цырымоніі і традыцыйныя для такіх мерапрыемстваў уручэнне сімвалічнага ключа ад аб’екта і перарэзванне чырвонай стужачкі.
Для дзіцячага садка “Сонейка” быў распрацаваны сучасны дызайн, які знайшоў сваё ўвасабленне на фасадзе ўстановы. Гэта стала магчымым дзякуючы ініцыятыве намесніка дырэктара ААТ “Гомельскі аб’яднаны будаўнічы трэст” Валянціны Рог, нашай зямлячкі, ураджэнкі Капаткевічаў.
Экскурсію па ўстанове для гасцей свята правяла загадчык установы Валянціна Зярнова.

– Сёння яслі-сад № 5 гарманічна спалучае ў сабе функцыянальнасць, зручнасць, бяспеку і эстэтыку ў адпаведнасці з прызначэннем установы. У дзіцячым садзе, агульнай плошчай 1887 квадратных метраў, ёсць музычная, фізкультурная і харэаграфічная залы, добра абсталяваныя кабінеты псіхолага і лагапеда, медпункт, харчаблок, пакоі для персаналу. Абсталяваны сенсарны пакой. Ёсць басейн для “сухога” плавання.

Як паведаміла ў час інтэрв’ю Валянціна Уладзіміраўна, ва ўстанове будзе функцыянаваць адзінаццаць груп, дзве з іх – для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы і адна інтэграваная. У кожнай групе маюцца распранальня, пакой для адпачынку – спальня, санвузел і буфетная, укамплектаваныя яркай сучаснай дзіцячай мэбляй. І, вядома, цацкі. Розныя віды сучасных гульняў, канструктары, матэрыялы для развіцця творчых здольнасцяў, раздатачны і дэманстрацыйны матэрыял.
Здаровае харчаванне – важная ўмова здароўя для растучага дзіцячага арганізма. Пасля капітальнага рамонту ў дзіцячым садзе створаны ўсе ўмовы для арганізацыі чатырохразовага харчавання. Харчблок цалкам абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі тэхнічнымі патрабаваннямі. Літаральна напярэдадні капітальнага рамонту для ўстановы было закуплена новае кухоннае абсталяванне. Для аптымізацыі дзейнасці харчблока была праведзена замена чыгуннай ванны на катламойку з душавой прыладай. Набыты новы кухонны посуд.

Прыемна ўразіла і тэрыторыя сада. Тут абсталяваны дзевяць групавых пляцовак для дзяцей дашкольнага ўзросту і дзве – для дзяцей ясельнага ўзросту, фізкультурная і гаспадарчая пляцоўкі. Прычым апошняя з’яўляецца ўвасабленнем архітэктурнай задумы калектыва і зроблена са старых пясочніц. Розныя па колеры, яны дазволяць выхаванцам арыентавацца на садаўскім агародзе.

Ёсць дарожка, якая будзе выкарыстоўвацца для навучання маленькіх пешаходаў правілам дарожнага руху, а ў летні час яшчэ і яздзе на веласіпедзе.
На прылеглай тэрыторыі добраўпарадкавана вялікая гульнявая зона, на якой размешчаны і цешаць вока сучасныя малыя архітэктурныя формы. Усе дзіцячыя пляцоўкі маюць ценявыя навесы.

– У гэтай дашкольнай установе створаны ўсе ўмовы для таго, каб маленькія жыхары райцэнтра раслі разумнымі, моцнымі і здаровымі, – адзначыла начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец.

– Каб у нашым грамадстве было больш здаровых і моцных сем’яў, трэба ствараць больш такіх прыгожых садоў і школ, як наша “Сонейка”, – дадала Алена Нікешына, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі.
Валянціна Уладзіміраўна з вялікай удзячнасцю прыгадвала ўсіх, хто прыклаў не толькі рукі, але і душу, і сэрца, каб яслі-сад № 5 прыгожым фасадам, утульнымі памяшканнямі, добраўпарадкаваным дваром сустрэў сваіх выхаванцаў.

Літаральна праз некалькі дзён установу напоўніць звонкі дзіцячы смех.
Няхай дзяцінства, афарбаванае яркімі колерамі адноўленага садка, расквеціць усё іх далейшае жыццё!

Галіна КАЗАК. Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о