Сёлета гаспадаркі раёна маюць агульнае заданне пасеяць больш за 3 тысячы гектараў ранняй яравіны, пераважна – аўса. На ўчарашні дзень каля 70% задання было выканана, хаця трэць гаспадарак не пасеялі і паловы запланаванага. Са значным апераджэннем графіка ідуць КСУП “Грабаў”, “Капаткевічы”, ААТ “Агра-Слабада”, “Агра-Пціч”, “Камаровічы” і “Агра-Ляскавічы”, працягваючы сяўбу зерневых на зялёны корм.
У КСУП “Капаткевічы” прыступілі да сяўбы пшаніцы і ячменю.

Поўным ходам ідзе закладка ў глебу насення шматгадовых траў, якіх сёлета плануецца ў раёне засеяць больш за 2 тысячы гектараў. Пакуль толькі ў КСУП “Грабаў” справіліся з гэтымі работамі, бо і заданне было невялікім – 50 гектараў. У іншых гаспадарках гэтыя лічбы складаюць 200-300 гектараў, таму работы трэба праводзіць больш інтэнсіўна і скаардынавана. Першы этап сяўбы  закончылі  ў Капаткевічах Яшчэ 13 сакавіка пачалася сяўба ранніх яравых зерневых культур у КСУП “Капаткевічы”. Запланаваныя 350 гектараў ужо засеяны пшаніцай, ячменем і аўсом. У поле цяпер выйшлі сеялкі з насеннем аднагадовых траў. Запланавана пад іх у гаспадарцы адвесці 700 гектараў. Кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Пінчук разлічвае, што да 10 красавіка з травамі закончаць і тэхніка пойдзе на кукурузныя палеткі. Ужо сёння на падрыхтоўцы глебы пад гэту амаль асноўную кармавую культуру працуюць механізатары Віталь Рудаўскі і Сяргей Коль.

– У полі мы – з 8 да 19 гадзін, – упэўнена гаворыць механізатар Руслан Качэля. – Аднак працоўны дзень пачынаецца раней і заканчваецца намнога пазней. З сямі гадзін раніцы атрымліваем нарады, допускі да кіравання транспартам. Каб не губляць час, прадугледжана запраўка тэхнікі ўвечары, затым перадаём яе вартавой ахове гатовай да выхаду ў поле.

Першы этап сяўбы  закончылі  ў Капаткевічах

Руслан Качэля многія гады ў перадавіках у сваёй гаспадарцы і на вясенніх работах, і на жніве. Кошт часу ведае. Сёння, як пазначыў Аляксандр Пінчук, выконвае паўтары нормы ў дзень. Тэхніка яго амаль не заходзіць у рамонтныя боксы. За зіму ўласнымі рукамі “перабраў” свае трактар і агрэгаты да апошняй гайкі, таму сёння і прастояў няма.

Да стану трактарнага парку Аляксандр Пінчук мае асаблівыя адносіны. У тэхнічнай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама да яго ніколі не было заўваг. Штогод на прадпрыемстве ў сезон палявых работ працуе звяно па рамонце тэхнікі. Сёлета ў яго склад увайшлі Раман Нягрэй, Уладзімір Туравец, Сяргей Жудро і Яўген Бажок. Механікі-рамонтнікі не лічацца з раскладам працы, нават калі непаладкі ўзнікаюць надвячоркам, то раніцай тэхніка ў спраўным стане выйдзе ў поле.

Першы этап сяўбы  закончылі  ў КапаткевічахУвайшло ў правіла для эканамічнай службы прадпрыемства вядзенне штодзённага “экрана” па заработнай плаце, што дазваляе кожнаму механізатару ведаць сваю дзённую выпрацоўку і памер заработку за дзень.
Увогуле на прадпрыемстве сур’ёзна падыходзяць да кантролю за ходам пасяўной. Па распрацаваным графіку спецыялісты вядуць улік на асноўных участках. А агульную каардынацыю пасяўных работ і кантроль за палівам вя-дзе дыспетчар Валянціна Мухіна.

Механізатары, з якім давялося сустрэцца на палетках, час на размовы губляць не хацелі. Кожная хвіліна светлавога дня для іх мае сваю цану. Сістэма, адпрацаваная і правераная гадамі, працуе як гадзіннік. І кожны з удзельнікаў сяўбы – яго важны механізм.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о