Яшчэ да пачатку пераўтварэння ў Петрыкаве кожны неабыякавы гараджанін цікавіўся простым але важным пытаннем: ці кранецца рэканструкцыя перыферыі горада, альбо выгляд зменіць толькі цэнтр? Зараз, напэўна, кожны ўжо ацаніў зручнасць адноўленых ўязных дарог райцэнтра.
Адной з такіх магістраляў, што сустракае гараджан і гасцей горада з паўночнага напрамку, з’яўляецца вуліца Першамайская. Прыемна адзначыць, што новае асфальтавае пакрыццё – не адзінае станоўчая акалічнасць для ўдзельнікаў дарожнага руху. Амаль скончыўся мантаж новага драўлянага плоту. Парадуе аўтамабілістаў новая аўтамойка, прыгожа выглядаюць адноўленыя фасады будынкаў філіяла “Гомельаблаўтатрансу” і ДРБУ. Нават у закансерваваным будынку двухпавярхоўкі пачаліся рамонтныя работы. Не горш выглядаюць і прыватныя падворкі гаспадароў. Прыемна, што Петрыкаў цяпер сустракае людзей годным выглядам і зручнымі ўмовамі дарожнага руху!

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Першай сустракае Першамайская

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о