У раёне адбылося пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Старшыні амаль сотні прафсаюзных арганізацый раёна прынялі ўдзел у яго рабоце, а таксама начальнік упраўлення па арганізацыйна-метадычнай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў і загадчык фінансава-эканамічнага аддзела абласнога аб’яднання прафсаюзаў Наталля Пінчук. На пасяджэнне таксама былі запрошаны кіраўнікі грамадскіх арганізацый раёна.
Адным з пытанняў павесткі дня было ўнясенне змяненняў у састаў Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Адзінагалосна у састаў Савета былі ўключаны 18 новых членаў — старшынь першасных прафсаюзных арганізацый.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак у сваім выступленні закранула асноўныя аспекты дзейнасці прафсаюзаў у раёне. Сярод іх калектыўна-дагаворнае рэгуляванне працоўных і сацыяльна-эканамічных адносін у арганізацыях. Ахоп такімі адносінамі ў раёне склаў 96,2% арганізацый, заключаны 102 калектыўныя дагаворы.

Першасныя арганізацыі - галоўнае звяно ФПБ
Прафсаюзы таксама хвалюе пытанне ўзроўню і своечасовай выплаты зарплаты. За першае паўгоддзе сёлета сярэднямесячная зарплата павялічылася на 103,5 рублі і склала 754,3 рублі. За мінулы перыяд года пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце не было.
Актуальнымі ў раёне застаюцца пытанні прымяненне кантрактнай формы найма. На гэтым пытанні Галіна Шчэрбак спынілася больш падрабязна. Сёння ў раёне кароткатэрміновыя кантракты складаюць 40% ад агульнай колькасці. На 1 год масава заключаюцца і прадаўжаюцца яны з працаўнікамі КСУП “Чалюшчавічы” і “Капаткевічы”, ААТ “Петрыкаўскі аграсервіс” і “Агра-Ляскавічы”, ПУП “Палессе-Анграінвест”, НП “Прыпяцкі”. Старшыня раённага аб’яднання адзначыла, што сёння заканадаўствам вызначаны тэрміны заключэння кантрактаў з добрасумленнымі працаўнікамі — не менш 3 гадоў.
Галіна Шчэрбак таксама агучыла тэмы забеспячэння 100%-ным ахопам членства ў прафсаюзах працуючых раёна, грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства пра працу і пра ахову працы, разгляду зваротаў грамадзян у прафсаюзы, прыцягненне моладзі да прафсаюзнага жыцця.
Далей пазначыла, што Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры правядзенні справаздачна-выбарчай кампаніі ў пярвічках пастаўлена задача ўмацавання, абнаўлення і амаладжэння кадравага саставу прафсаюзных органаў як умовы павышэння патэнцыялу і дзейснасці прафсаюзных структур. Адзначыла станоўчыя моманты ў ходзе правядзення сходаў, а таксама недахопы.
Былі вызначаны тэрміны заканчэння правядзення справаздачна-выбарчых сходаў у пярвічных арганізацыях — да 1 кастрычніка, і канферэнцыі раённага аб’яднання прафсаюзаў — 12 снежня.
Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння Вадзім Грачоў пазначыў станоўчы вопыт дзейнасці петрыкаўскіх прафсаюзаў. Прывёўшы лічбы па структуры прафсаюзаў, ён адзначыў, што ў Беларусі самы вялікі ахоп прафсаюзным рухам працуючых — 15 галіновых прафсаюзаў аб’ядноўваюць амаль 4 мільёны чалавек. Пра прэстыж беларускіх прафсаюзаў гаворыць ужо той факт, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі была ўключана ў састаў распрацоўшчыкаў працоўнага заканадаўства. Такіх фактаў у гісторыі сусветнага прафсаюзнага руху няма.
Вадзім Грачоў таксама закрануў тэму новага працоўнага заканадаўства, правоў членаў прафсаюзаў і іх абарону. Больш падрабязна спыніўся на тэме ўдзелу прафсаюзаў у стартаваўшай кампаніі па выбарах дэпутатаў у палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыў прафсаюза мае магчымасць вызначыць кандыдата, чыя праграма адпавядае інтарэсам прафсаюза, які падтрымлівае іх. І падставіць яму сваё плячо. Потым, увайшоўшы ў састаў палаты прадстаўнікоў гэтыя людзі падтрымаюць ініцыятывы прафсаюзаў, іх прапановы.
Завяршылася пасяджэнне Савета ўрачыстым момантам, дзе юбілейнымі медалямі “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” былі ўзнагароджаны старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк і былы старшыня перашаснай прафсаюзанай арганізацыі КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Марына Белькавец.

Алена БРУЦКАЯ,
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о