За чатыры гадзіны датэрміновага галасавання ўчастак № 74, што размешчаны ў памяшканні раённага Дома культуры наведала амаль сотня выбаршчыкаў. Калі камісія прыступіла да працы пасля перапынку, аддаць свой голас абранаму кандыдату прыйшоў малады спецыяліст Петрыкаўскага раёна электрычных сетак Аляксандр Літош. Юнак упершыню прымае ўдзел у галасаванні, таму хваляванне яго можна прачытаць літаральна на твары. Апусціўшы бюлетэнь у ўрну, юнак расказаў, што жаданне быць датычным да агульнай вялікай справы было моцным, таму вырашыў зрабіць свой выбар у першы дзень датэрміновага галасавання. Яшчэ адна прычына: 17 лістапада ён будзе працаваць на выбарчым участку № 76 у якасці валанцёра. Магчыма, людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі спатрэбіцца дапамога іншых.

Першае галасаванне – з гонарам
Аляксандр даўно супрацоўнічае з раённым камітэтам ГА БРСМ, з’яўляецца актыўным членам арганізацыі. Сёння адзначыць яго сувенірам прыйшла на ўчастак галоўны бухгалтар раённага камітэта БРСМ Ганна Герасіменка.
Трэба сказаць, што асаблівую актыўнасць у першы дзень галасавання праявілі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Начальнік аддзела крымінальнага вышуку РАУС Яўген Міцкевіч, які таксама паспяшаўся прагаласаваць за свайго кандыдыта сёння, пазначыў, што на тое ёсць аб’ектыўная прычына: РАУС працуе ў асаблівым рэжыме, здзяйсняючы дзяжурства на ўсіх участках. Таму часу ў іншы дзень можа і не быць.

Першае галасаванне – з гонарам
Ужо сёння на ўчастку № 74 аформлены творчыя выставы. У асноўны дзень галасавання тут праграма будзе насычанай. Дарэчы, як і на кожным участку. Выставы і канцэртныя праграмы прапануюць установы культуры і адукацыі. Кансультацыі па пэўным графіку будуць праводзіць спецыялісты ЦРБ, РАУС, ЖКГ, натарыяльнай канторы, Белдзяржстраху, Беларусбанка. Можна будзе атрымаць патрэбную інфармацыю па зямельных пытаннях, аздараўленні, адраснай дапамозе і пенсійным забеспячэнні. Акцыі правядуць грамадскія арганізацыі і аб’яднанні БРСМ, Белая Русь, Саюз жанчын, Чырвоны Крыж, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Спартыўныя турніры, дэгустацыі і выставы-продажы знойдуць сваіх наведвальнікаў сярод выбаршчыкаў і членаў іх сем’яў розных узростаў.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о