У Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць персанальная выстава работ мастака Івана Паўлавіча Перарэжкі пад назвай “Петрыкаўскі край – Радзіма мая”.
У час школьных канікулаў выставу ўжо паспелі наведаць навучэнцы гарадскіх устаноў адукацыі. Іх увазе былі прадстаўлены карціны, выкананыя алеем і акрылам. Работы мастака ўразілі юных гледачоў разнастайнасцю жанраў і рэалістычнасцю. Дзеці з непадробнай цікавасцю разглядвалі лірычныя і архітэктурныя пейзажы Петрыкава, партрэты гістарычных асоб, такіх як Анастасія Слуцкая і Кірыла Тураўскі, трыпціх “Рускі сцяг”.

Персанальная выстава

Іван Паўлавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Макарычы. Вучыўся ў Гомельскім вучылішчы народных мастацкіх промыслаў па спецыяльнасці разьба па дрэве, інкрустатар шпонаў, токар па дрэве. Пасля заканчэння год працаваў канструктарам мэблі ў Гомельскім палітэхнікуме. Потым – служба ў войску. З 1986 года тры гады працаваў мастаком-афармі-целем будаўнічага ПМК-110, пазней – кіраўнік дзіцячага гуртка “Разьба па дрэве” Петрыкаўскага Дома піянераў. Кіраўнік афармлення тэрыторыі музея-сядзібы Дзеда Талаша, распрацоўшчык і выканаўца інтэр’ера дома-музея Дзеда Талаша, аўтар скульптур “Дзед Талаш з сякерай”, “Бабка Наста”, “Мацярынства””, распрацоўшчык эскізаў сценавых роспісаў дзіцячага сада № 7 выканаўца іх роспісу сумесна з калектывам установы, аўтар эскіза і разьбы іканастаса храма “Узнясення Гасподняга”.

Выставу мастака дапаўняюць карціны, якія вышывала яго маці.
Музей запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу карцін, якая будзе працаваць да снежня месяца.

Маргарыта Каратунова.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о