11З надыходам маразоў лагічна завяршылася работа паромных перапраў у Петрыкаве і Снядзіне. Пра гэта расказалі ў райвыканкаме. Згодна з распараджэннем райвыканкама ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я і немагчымасцю забеспячэння бяспечнай работы рух паромных перапраў праз Прыпяць спынены з 31 снежня 2015 года.

Забеспячэнне жыхароў населеных пунктаў неабходнымі таварамі і аказанне хуткай медыцынскай дапамогі ажыццяўляецца адпаведнымі службамі Мазырскага і Жыткавіцкага раёнаў.

Выратавальнікі нагадваюць жыхарам раёна, што пры перасячэнні ракі па лёдзе трэба ўпэўніцца ў яго трываласці і захоўваць меры бяспекі.

П. ВАЛОДЗІН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о