Мінулыя выхадныя для аматараў спорту Петрыкаўшчыны выдаліся гарачымі. У тым сэнсе, што шматпадзейнымі, бо наўрад зімовая рыбалка, што сабрала ў нядзелю на Бычку мясцовых рыбакоў, мае дачыненне да нейкай спёкі. Але хто хацеў, той і спартыўныя нервы паказытаў, і ў некаторай ступені актыўна адпачыў.

У суботу на базе фізкультурна-аздараўленчай залы ДЮСШ адбыліся спаборніцтвы штогадовага турніру па валейболе сярод мужчынскіх каманд.

IMG_6976_1 IMG_6979_1 IMG_7032_1

Пяць каманд аспрэчвалі першынство ў гэтых спаборніцтвах: гімназіі, СШ № 1, Капцэвіцкай СШ, Брынёўскага сада-школы і ВК “Петрыкаў”.

Першае месца ў турніры занялі спартсмены з Брынёва, другімі былі ўдзельнікі каманды ВК “Петрыкаў”, трэцімі – валейбалісты з Капцэвічаў.

У нядзелю ў Петрыкаве, на затоцы Бычок, прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімовай рыбалцы сярод арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна.

рыбалка рыбалка1

У іх прымалі ўдзел аматары падлёднай рыбалкі з шасці каманд: РАНС, райжылкамгаса, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райспажыўтаварыства, ПМК-67 і КСУП “Капаткевічы”.

Каманда РайСТ у выніку выйшла на першае месца, рыбакі з РайЦГіЭ сталі другімі, а з РАНС – трэцімі.

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА і з архіва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о