Веснавыя пасяўныя работы – напружаны і адказны час для механізатара. Яно і зразумела: пад улік варта браць мноства фактараў, асноўныя з якіх – срокі сяўбы і ўмовы надвор’я.

Апошнія сёлета – суцэльнае выпрабаванне: позняя вясна па сённяшні дзень не радуе ўстойлівым цяплом, больш таго, даж-джлівае надвор’е вельмі замінае правядзенню пасяўной. Асабліва цяжка гаспадаркам з тарфянымі палеткамі. Самі мяркуйце, залішняя вільгаць для такіх палеткаў – гэта фактычна прыпыненне пасяўных работ. А час прыспешвае і губляць яго нельга.

Перадавая чацвёрка ААТ “Камаровічы”
Якавец Эдуард Мікалаевіч сярод лепшых механізатараў на падрыхтоўцы глебы да сяўбы
Перадавая чацвёрка ААТ “Камаровічы”
Майсюк Андрэй Міхайлавіч механізатар са стажам, які штогод дэманструе высокія вынікі працы

Сёлетняя пасяўная выйшла на фінішную прамую. З улікам умоў надвор’я, важэй заслугі механізатараў і большая наша ўдзячнасць за кожны ўзараны, прадыскаваны і засеяны гектар.
На мінулым тыдні мы наведаліся ў ААТ “Камаровічы”: адразу чатыры механізатары сельгаспрадпрыемства цвёрда замацавалі за сабой лідарскія пазіцыі ў сёлетнім раённым рэйтынгу пасяўной.

Перадавая чацвёрка ААТ “Камаровічы”
Бажок Мікалай Іванавіч нязменны лідар на ворыве глебы на працягу ўсяго сёлетняга сезона пасяўной кампаніі

 

 

 

 

У час сустрэчы з лідарамі пасяўной, старшыня Петрыкаўскага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплекса Галіна Курловіч падзякавала механізатарам прадпрыемства за плённую працу і высокія вынікі, дасягнутыя ў ходзе пасяўной кампаніі 2021 года, уручыла лепшым механізатарам гаспадаркі лісты падзякі ад райкама прафсаюзаў і каштоўныя падарункі (на фота).
Як адзначыла ў час размовы кіраўнік гаспадаркі Ларыса Талецкая, нават у такіх няпростых умовах з запланаванымі задачамі справілася.

Перадавая чацвёрка ААТ “Камаровічы”
Майсюк Вячаслаў Міхайлавіч лепшы на ўнясенні мінеральных угнаенняў і гербіцыдаў

Сёлета сельгаспрадпрыемствам пад авёс адведзена плошча ў 702 гектары, з іх на зерне пойдзе 400 гектараў. Кукуруза пасеяна на 853 гектарах плошчы з 900 запланаваных. Угнаенні ўнесены на 75% пасяўных плошчаў. 28 тысяч тон арганікі пайшло пад веснавы сеў. Усе віды веснавых пасяўных работ ажыццявілі ўласнымі сродкамі і сіламі. На гэтым тыдні пасяўныя работы плануецца завяршыць. Аднак пачнецца не менш адказны і гарачы час – нарыхтоўка кармоў. Але, дзякуючы зладжанай рабоце каманды механізатараў, Ларыса Адамаўна і за гэты ўчастак работы хваляванняў асаблівых не мае. Механізатары, як даказвае раённая статыстыка пасяўной, у гаспадарцы вопытныя, адказныя, працалюбівыя і старанныя. Тэхніка абслугоўваецца своечасова, таму і працуе без перабояў.
Кіраўнік гаспадаркі неаднаразова ў час размовы падкрэслівала лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці сваіх механізатараў.
Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, справы ў сельгаспрадпрыества ААТ “Камаровічы” ідуць добра: заработная плата годная і выплачваецца своечасова, з палівам таксама праблем няма.
Пажадаем аграпрамысловаму комплексу раёна спрыяльных умоў надвор’я, а з усім астатнім яны справяцца!

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о