Сейбіт Васіль Дудко
Сейбіт Васіль Дудко

Актыўнымі тэмпамі ідзе сяўба ранніх яравых культур у ААТ “Агра-Пціч”. Гэтай работай тут займаецца вопытны сейбіт  гаспадаркі Васіль Дудко. Для фотаздымка ў газету механізатара мы ледзь спынілі ў полі каля Хуснага.

– Няма асабліва часу на размовы, – адзначыў Васіль Вікенцьевіч, – трэба працаваць, каб адсеяцца ў тэрмін. Я нават абедаю амаль на хаду – бяру з сабою. …Але калі ўжо прыпыніўся з вамі – праверу насеннеправоды.

Увогуле ж, як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Сеніковіч, сёлета тут запланавана пасеяць  550 гектараў яравога палетка. З іх ужо больш 270 пасеяна. Зараз у зямлю загортваецца насенне аўса. Сяўба пачалася каля двух тыдняў таму, і ўсю яе ажыццяўляе на пасяўным агрэгаце “АПП-6” менавіта Васіль Дудко. Калі прасачыць тэмпы пасяўной, дык дзён за 10 гаспадарка з заданнем цалкам справіцца, нават не давядзецца ў работу дадаткова ўключаць яшчэ адзін пасяўны агрэгат.

Механізатар  Уладзімір Герасіменка
Механізатар Уладзімір Герасіменка

Дапамагае Васілю Вікенцьевічу ў полі вопытны механізатар Уладзімір Герасіменка – ён заняты на падвозцы і загрузцы насення. Увесь працоўны дзень, з 8 гадзін раніцы да 17 вечара, механізатары ў полі.

Акрамя ўсяго ў гаспадарцы актыўна вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы – на ворыве пад кукурузу заняты Іван Герасіменка, а пад яравыя глебу дыскуе Аляксандр Мароз.

Пад будучыя культуры на палі вывозіцца і ўносіцца арганіка. Паводле справаздач, унесена ўжо больш 7800 тон. Быў створаны атрад з трох адзі-нак тэхнікі, у складзе якога Віталь Герасіменка, Фёдар Герасіменка і Віктар Герасіменка. На пагрузцы  на “Амкадоры” ўвіхаецца Павел Дамасевіч, перыядычна на дапамогу яму прыходзіць яшчэ адзін “Амкадор”, якім кіруе Аляксандр Герасіменка.

Таксама, як адзначыў Сяргей Сеніковіч, не забыліся ў гаспадарцы падтрымаць мінеральнымі азімыя, якіх пасеяна 1100 гектараў. Зараз іх падкормлена ўжо больш паловы плошчаў.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

2
Оставить комментарий

avatar
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
Авторсергей Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
сергей
Гость
сергей

столько имён и всего две фотографии. или остальных не смогли поймать?

Автор
Гость
Автор

Сергей, большое спасибо, что читаете наши публикации и активно их комментируете. Мы обязательно напишем и об остальных труженниках ОАО «Агро-Птичь», не все же сразу)))