Як паведамілі ў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, у нядзелю, 16 чэрвеня, а палове сёмай гадзіны вечара пры дапамозе камеры відэаназірання работнікі лясной аховы выявілі лясны пажар на тэрыторыі Петрыкаўскага лясніцтва.
На пачатак выяўлення ўзгарання ахопленая агнём плошча складала 0,1 гектара.
Да ліквідацыі пажару былі прыцягнуты аўтамабіль ЗІЛ і ГАЗ-66 з аўтацыстэрнай і пажарна-хімічнай станцыяй, трактар МТЗ з плугам, аўтамабіль УАЗ, ранцавыя лясныя вогнетушыцелі, рыдлёўкі.
Усяго на ліквідацыі пажара былі заняты 16 работнікаў лясной аховы.
Плошча, пашкоджаная агнём, склала 0,3 гектара. Пажар быў ліквідаваны за 20 хвілін.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о