“Санітарныя ўмовы”  для будаўнікоў ЗАТ “Альянс”
“Санітарныя ўмовы”
для будаўнікоў ЗАТ “Альянс”

Выкананне Дырэктывы № 1 на трох аб’ектах горада было праверана ў час чарговага выезду мабільнай групы райвыканкама.
Прадпрыемства ЗАТ “Альянс” горада Лельчыцы займаецца будаўніцтвам гандлёвага аб’екта “Дары ад “Зары” ў нашым горадзе. Хаця работы вядуцца ўжо не першы месяц, патрэбных бытавых умоў тут не арганізавана. Памяшканні не добраўпарадкаваны, не забяспечаны санітарныя ўмовы для адпачынку, прыёму ежы, не працуе санвузел.
Алкатэстар адсутнічае. Электраправады бетонамяшалкі ляжаць на вільготнай глебе. На будаўнічых лясах не ўсталявана агароджанне. Стропальшчык на момант наведвання працаваў без сігнальнай стужкі.

На вытворчым участку КБА
На вытворчым участку КБА

Перыядычна мабільная група наведваецца на вытворча-будаўнічы ўчастак камбіната бытавога абслугоўвання.
Па ўсім відаць, што кантроль па наяўнасці ўтрымання алкаголю ў крыві работнікі не праходзяць. Алкатэстар ёсць, але няма дакумента пра яго паверку. Адсутнічае і журнал, дзе маглі б рабіцца адпаведныя запісы. Майстру ўчастка, у якога знаходзіцца прыбор, не вызначаны яго абавязкі па рабоце з алкатэстарам.
У сталярным цэху на адным са станкоў адсутнічае ахоўны кажух. Правады асвятляльнага прыбору без электрычнай “вілкі” ўстаўлены ў разетку напрамую. Не праведзена праверка размешчанага тут вогнетушыцеля. Работнікі не забяспечаны спецвопраткай.

Кацельня-сушылка ў філіяле БМУ-84
Кацельня-сушылка ў філіяле БМУ-84

Кантэйнерная пляцоўка перапоўнена адходамі і смеццем. Няма парадку і ў бытавых памяшканнях.
Заўвагі да бытавых памяшканняў былі і ў філіяле БМУ-84 ААТ “Сельэнерга”. У пакоі, абсталяваным газавымі плітой і балонам, адчуваўся пах газу. Верагодна, што прадстаўнікі газавай службы не правяралі адпаведнасць устаноўкі патрабаванням, што можа прывесці да непапраўнага. Варта больш увагі надаваць і санітарнаму стану пакояў. Складзіраванне дроў у двары праведзена вышэй вызначанай нормы. Ёсць заўвагі і па забяспечанасці рабочых спецвопраткай.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

3
Оставить комментарий

avatar
3 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
ГрингоСергейГабрыэлла Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Габрыэлла
Гость
Габрыэлла

Зато баняцца рэгулярна)))))))))

Сергей
Гость
Сергей

Как обычно в статье констатация всем и так известных фактов. Дальше то что?

Гринго
Гость
Гринго

А чего, собственно, ждать? Кому предписано здравым смыслом это исправлять — тем, простите, по огромному такому барабану (бас-барабану, или гросс-троммелю)