ДА ЛЮБОЙ СІТУАЦЫІ ГАТОВЫ
На базе Пціцкага вытворчага ўчастка УП “Палессе-Аграінвест” выратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні па тэме: “Тушэнне пажараў на элеватарах, млынах і камбікормавых заводах”.
Па задумцы, адбылося ўзгаранне бункера ў час падачы зерня. У ходзе вучэнняў на практыцы былі адпрацаваны дзеянні персаналу. Праведзена праверка гатоўнасці сіл і сродкаў да ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый і трэніроўка на аб’ектах. Адпрацаваны дзеянні пажарнай дружыны і дзеянні па апавяшчэнні насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі з пускам электрасірэны.

ПАВЕДАМЛЯЕ РАНС

З БЯСПЕКАЙ НА “ТЫ”
Чарга за марожаным у спякотнае надвор’е, прамы эфір для тых, хто не паспеў на экскурсію альбо бяспечнае купанне адразу на школьным двары – усё гэта можна было назіраць у час правядзення мерапрыемства ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”.
На гэты раз выратавальнікі наведалі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Спачатку дзецям прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне і паведамілі пра работу пажарнага. Кожны жадаючы змог адчуць сябе ў ролі выратавальніка. З нецярпеннем дзеці чакалі ў спякотнае надвор’е падачы вады з лафетнага ствала.
Былі праведзены прафілактычныя гутаркі, дзеці атрымалі тэматычныя буклеты.
ВАЛЯНЦІНА АНІСКАВЕЦ.ПАВЕДАМЛЯЕ РАНС

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о