Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у складаных і напружаных умовах. У час правядзення санкцыянаваных, а таксама несанкцыянаваных мерапрыемстваў гучаць заклікі да падрыву стабільнасці і незалежнасці нашай краіны. Тое, што адбываецца цяпер – гэта частка палітычнай тэхналогіі, якая накіравана на расхістванне і дэстабілізацыю сітуацыі ў Беларусі.

Органы ўнутраных спраў папярэджваюць арганізатараў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў аб персанальнай адказнасці за іх супрацьпраўныя дзеянні і ўсе негатыўныя наступствы. Просім грамадзян не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях і нагадваем пра адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі такіх мерапрыемстваў павінны разумець, правакуючы органы правапарадку на прыняцце прэвентыўных і, у тым ліку, сілавых мер, яны ставяць пад пагрозу бяспеку жыхароў вобласці, якія апынуцца ў эпіцэнтры падзей.

Міліцыя не дапусціць хаосу, не дазволіць чыніць беспарадкі на вуліцах беларускіх гарадоў. Мы маем дастатковую колькасць сіл і сродкаў, каб супрацьстаяць тым, хто не жадае выконваць законы нашай краіны. Супрацоўнікі міліцыі абавязаны прымаць да парушальнікаў меры, прадугледжаныя законам. Гэта іх абавязак.

Заклікаем зрабіць свой выбар цывілізавана, без хаосу і беспарадкаў, паважаючы меркаванне іншых людзей і тых, хто стаіць на варце Закону, Народу, Бацькаўшчыны.

Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о