Непатушаная цыгарэта часцяком прыводзіць да непапраўных наступстваў. Многія лічаць гэта дробяззю. Не для ўсіх прыклады ў зводках МНС становяцца папярэджаннем пра небяспеку. Больш таго, практычна ва ўсіх выпадках гібелі людзей можна было пазбегнуць, калі б яны самі разумелі, што трагедыю ствараюць уласнымі рукамі. Пакуль кожны не ўсвядоміць сур’ёзнасць праблемы, фінал будзе прадказальны, трагічны і непазбежны.

Патушы акурак!Выратавальнікі заўсёды ў пошуку крэатыўных форм работы з насельніцтвам. “Не чакай вавёрку – патушы акурак!” – білборды з такім слоганам з’явіліся гэтай восенню на вуліцах беларускіх гарадоў. Гэта сацыяльная ініцыятыва МНС, прызваная матываваць насельніцтва, што ўжываюць тытунёвыя вырабы, патушыць за сабой акуркі ва ўсіх магчымых месцах курэння. Прэзентацыйныя мера-прыемствы новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі пройдуць як у буйных гандлёвых цэнтрах абласных гарадоў, так і ў магазінах раённых гарадоў, сель-скай мясцовасці.
Не варта курыць і ў ложку, кідаць акуркі на падлогу і гаручыя матэрыялы, выкідваць акурак у акно. Будзьце асцярожнымі і ўважлівымі пры карыстанні агнём і захоўвайце правілы пажарнай бяспекі. А каб своечасова адрэагаваць на задымленне, устанавіце ў домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які гучным сігналам разбудзіць чалавека і папярэдзіць пажар.

Алена ПАЖЫГАН, інспектар РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о