Сёння пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Ходзькі адбылося пасяджэнне міжведамаснага камітэта па барацьбе з наркаманіяй і таксікаманіяй. Першым на парадку дня стаяла пытанне стану работы па прафілактыцы наркаманіі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.

Было адзначана, што ў цэлым сітуацыя ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, як у вобласці, так і на Петрыкаўшчыне знаходзіцца пад кантролем. Разам з тым, павелічэнне аб’ёмаў канфіскаваных на Гомельшчыне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў сведчыць аб захаванні наркатычнай пагрозы, што патрабуе прыняцця комплексных мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай работы.

Рэалізацыя на тэрыторыі вобласці ў 2024-2025 гадах дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў, прафілактыкі іх ужывання, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, дазволіла дасягнуць станоўчых вынікаў у параўнанні з папярэднімі перыядамі.

Таксама на пасяджэнні была разгледжана інфармацыйная запіска пракуратуры Гомельскай вобласці ад 04.11.2025 года “Аб выкарыстанні патрабаванняў заканадаўства ў сферы процідзеяння правапарушэнням, звязаным з незаконным абаротам наркотыкаў»







Оставить комментарий