У Петрыкаўскім раёне актыўна вядзецца прафарыентацыйная работа з вучнямі сярэдніх і базавых школ па паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Галоўная мэта такіх сустрэч – расказаць вучням пра прафесіі, якія запатрабаваны на Петрыкаўшчыне. Мы ўжо пісалі пра педагагічныя, сельскагаспадарчыя і медыцынскія спецыяльнасці. Днямі чарга дайшла да журналістыкі.
Наш карэспандэнт на базе Петрыкаўскай раённай бібліятэкі сустрэлася з вучнямі 9 класа першай гарадской школы і расказала, алгарытм паступлення на факультэт журналістыкі БДУ.
Размова ў прыватнасці ішла пра выгадны для абітурыента фармат паступлення ў ВНУ праз мэтавае накіраванне. Пагаварылі пра ўсе “плюсы” і падводныя камяні ў вучобе, размеркаванні, працы.
“Навучанне на журфаку, як і саму прафесію, нельга назваць лёгкай, але цікавай і займальнай, якая дазваляе быць у цэнтры ўсіх яркіх і значных падзей, мець зносіны з найцікавымі людзьмі, лідарамі меркаванняў зоркамі эстрады і спорту – безумоўна, так!
Наша рэдакцыя прапануе ўсім жадаючым пазнаёміцца з прафесіяй яшчэ са школьнай лавы. А таксама дапамагае ў пошуку тэм і напісанні матэрыялаў”, – адзначыла карэспандэнт.
Асаблівы акцэнт наш супрацоўнік зрабіла на тым, што ўжо з 2023 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачнуць рыхтаваць журналістаў.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий