У рамках пасяджэння СМУС у Кыргызстане было падпісана Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб узаемным прызнанні і выкананні рашэнняў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у галіне дарожнага руху.

Вядома, што дакумент будзе прадугледжваць узаемнае прызнанне па ўсіх парушэннях у галіне бяспекі руху, у тым ліку зафіксаваных з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў з функцыяй фотафіксацыі, а таксама прадугледжвае абмен данымі па электронных каналах сувязі.

Сапраўды, гэтага рашэння чакалі даўно. Чаму? Проста ўявіце, што вы, беларус, трапіце ў ДТЗ у Расіі, але вашай віны няма? Даказаць сваю невінаватасць і пакараць парушальніка раней было магчыма, але вельмі складана. Спрасціць і удасканаліць працэдуру, значыць, засцерагчы грамадзяніна любой краіны з названых. Лічу, гэта вельмі важнае рашэнне для абодвух бакоў, улічваючы нашыя брацкія народы. Спадзяюся, што грамадзяне дзвюх краін зараз стануць больш адказнымі. Досвед паказвае, што знаходзячыся ў іншай краіне, вадзіцелі паслабляюцца, бо ведаюць, што пакуль разбяруцца органы, «турыста» і злёт прастыў.

Мне здаецца, што вышэйапісанае наглядна дэманструе, што грамадзянскія правы ў нас не толькі пад асаблівым кантролем, а і ўвесь час удасканальваюцца. Хоць у зваротным нас так абвінавачваюць заходнія сілы…

 

Валерыя Беразоўская

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о