З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вырашылі пазнаёміць вас, паважаныя чытачы, з цікавым дакументам. Гэта так званы пашпарт душмана, што ўяўляе сабой некалькі змацаваных паміж сабой аркушыкаў у мяккай кардоннай вокладцы.
Гартаецца дакумент трохі нязвыкла для чалавека з еўрапейскай часткі кантынента – вязь мовы пушту, што ў далёкія часы была створана на аснове пер-сіцкага алфавіту, чытаецца з правага на левы бок. Суадносна і старонкі пашпарта гартаюцца нібызадам наперад. На вокладцы, на пушту і французкай мовах пазначана “Каралеўства Афганістан. Пашпарт першага класу”. На сёмай старонцы размешчана фотакартка ўладальніка дакумента ­– гэта мужчына сярэдняга ўзросту ў традацыйным адзенні.
Рэч была перададзена Петрыкаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею ў час акцыі “Падары музею экспанат” воінам-інтэрнацыяналістам і аматарам гісторыі Уладзімірам Алехнікам з вёскі Галубіца.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о